29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Японскі мастак стварае неймаверныя карціны ў Microsoft Excel

2
Японскі мастак стварае неймаверныя карціны ў Microsoft Excel
ФОТА: PASOKONGA.COM

Ягоныя працы нават забралі ў адзін з культурных музеяў.

80-гадовы японец Тацуё Харыучы цяпер вядомы далёка за межамі роднай краіны як добры мастак. Але ён не выкарыстоўвае ні алоўкі, ні фарбы, ні нават фоташоп - ягоны канёк - Microsoft Excel, піша «Новое время».

Пасля выхаду на пенсію Харыучы захацеў зрабіць сабе новы выклік. Ён пачаў маляваць, але не хацеў выкарыстаць традыцыйныя метады - замест гэтага ён абраў свой кампутар.

«Я не думаў, што навучуся маляваць хутка, таму стварыў сабе план на 10 гадоў. Першыя тры гады я спрабаваў замалёўваць усё, што бачыў вакол сябе - часта гэта была гародніна. Наступныя тры гады я спрабаваў злучаць розныя матывы і рабіць карціны», - прыводзіць ягоныя словы Bored Panda.

Праз 6 гадоў Харыучы падаў заяўку на ўдзел у Excel Authoshape Art Contest, які і прынёс яму вядомасць. Пасля гэтага людзі зацікавіліся працамі мастака і паступова ён стаў кімсьці накшталт легенды - ягоныя працы нават забралі ў адзін з японскіх культурных музеяў.

Сам Харыучы тлумачыць, што аддае перавагу Excel, а не Paint, бо ён дае яму больш магчымасцяў і лягчэйшы ў засваенні.

ФОТА: PASOKONGA.COM
ФОТА: PASOKONGA.COM
Фото: pasokonga.com
Фото: pasokonga.com
ФОТА: PASOKONGA.COM
ФОТА: PASOKONGA.COM
ФОТА: PASOKONGA.COM
ФОТА: PASOKONGA.COM
Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках