7 жнiўня 2020, Пятніца, 21:14
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Жонка афіцэра, які заразіўся COVID-19: У войску Лукашэнку таксама называюць тараканам

31
Жонка афіцэра, які заразіўся COVID-19: У войску Лукашэнку таксама называюць тараканам

Усе выдатна разумеюць, хто вінаваты ў цяжкай сітуацыі ў краіне.

Жонка афіцэра, які заразіўся COVID-19 пасля параду, распавяла Telegram-каналу "Баста!", як да дыктатара ставяцца ў войску.

"Муж злёг капітальна, прычым хоць сам з выгляду і несамавіты такі, але здароўе было проста зайздроснае. А тут яго падкасіла.

Дужа не хацеў удзельнічаць у гэтым мерапрыемстве, нават ускосна, але яго ўвесь час адпраўлялі з нейкімі даручэннямі ў часткі ўсёй вобласці дзесьці з сярэдзіны красавіка, а калі ён бываў дома, бледны і стомлены, сядзеў і казаў: "Ты нават не ўяўляеш, што там адбываецца...яны ж усе проста скалечаныя..". Гэта ён пра тэрміновую службы.

У выніку даездзіўся, праляжаў месяц, далей на службу з тэмпературай і кашлем, прапісаныя лекі не моцна дапамагаюць, а ў шпіталь яму самі лекары не рэкамендавалі ехаць, сказалі што яшчэ горш можа быць.

Усе, хто сутыкнуўся з "каронай" у нашым войску, выдатна разумеюць, што вінаваты ва ўсім толькі Лукашэнка, яны ўжо таксама яго тараканам называюць і пасля ўсіх тых выпрабаванняў падчас цяжкай хваробы большасці ніхто дакладна не будзе яго абараняць, на ягоны адрас сыплюцца толькі праклёны".

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі..