20 красавiка 2024, Субота, 16:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сусветныя рынкі пачалі новы тыдзень ростам

Сусветныя рынкі пачалі новы тыдзень ростам

Мяркуючы з усяго, інвестары не занадта занепакоеныя выбліскам каранавіруса ў ЗША.

Сусветныя рынкі пачалі новы тыдзень ростам, паказваючы, што інвестары, відавочна, не занадта занепакоеныя новым усплёскам каранавіруса ў ЗША, паведамляе «Голас Амерыкі».

Лонданскі індэкс FTSE вырас на 1,9 адсотка, парыжскі CAC-40 і франкфурцкі DAX дадалі па 1,7 адсотка.

Раней у панядзелак пазітыўныя тэндэнцыі былі адзначаныя і ў Азіі: такійскі індэкс Nikkei закрыўся ростам на 1,8 адсоткі, ганконгскі Hang Seng дадаў 3,9 адсотка, шанхайскі Composite - 5,7 адсотка, сеульскі KOSPI - 1,6 адсотка, тайваньскі TSEC - 1,7 адсотка, мумбайскі Sensex - 1,2 адсотка.

Сіднейскі S&P/ASX стаў адзіным выключэннем у рэгіёне, страціўшы 0,6 адсотка.

Кошт амерыканскай сырой нафты застаецца на ўзроўні 40,64 даляра за барэль, практычна не змяніўшыся, а эталонная нафта маркі Brent вырасла на 0,3 адсотка да 43,30 даляра за барэль.

Ф'ючэрсы на амерыканскі індэкс Dow выраслі на 1,4 адсотка, а S&P 500 і Nasdaq - на 1,1 адсотка, абяцаючы рост з адкрыццём таргоў на Уол-стрыт пасля трохдзённых выходных з нагоды Дня незалежнасці.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках