20 красавiка 2024, Субота, 4:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

РНБА Украіны: Экс-міністр абароны часоў Януковіча з'яўляецца супрацоўнікам спецслужбаў РФ

7
РНБА Украіны: Экс-міністр абароны часоў Януковіча з'яўляецца супрацоўнікам спецслужбаў РФ
ДЗМІТРЫЙ САЛАМАЦІН

Кампанія «Украбаронпрам» была таксама створаная Расеяй.

Пра гэта ў інтэрв'ю «Украінскай праўдзе» заявіў сакратар РНБА Украіны Аляксей Данілаў.

«Што такое «Украбаронпрам»? Адкуль ён узяўся? Гэта тая кампанія, якая ў свой час была створаная Расейскай Федэрацыяй для поўнага кантролю над абаронна-прамысловым комплексам Украіны. Спадар Дзмітрый Саламацін (гендырэктар «Украбаронпрама» і міністр абароны за беглым прэзідэнтам Віктарам Януковічам. - Рэд.), паводле той інфармацыі, якую мы маем, - непасрэдны супрацоўнік спецслужбы Расейскай Федэрацыі. Калі ён узначаліў гэтую арганізацыю, усё і пачалося», - падкрэсліў Данілаў.

Ён нагадаў, што канцэрн на сёння не з'яўляецца галоўным у абаронна-прамысловым комплексе краіны.

«Шмат з'явілася прыватных кампаній, якія займаюцца гэтымі пытаннямі, якім манапольна «Украбаронпрам» паказваў на кошты. Мы мяркуем, што ў тым выглядзе, у якім ён ёсць, гэты монстр існаваць не можа», - патлумачыў сакратар РНБА.

Нагадаем, раней экс-міністрам абароны часоў Януковіча Саламаціну і Лебедзеву, было паведамлена пра падазрэнні ў дзяржаўнай здрадзе.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках