19 красавiка 2024, Пятніца, 2:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва абнавіла спіс «бяспечных» краін

1
Літва абнавіла спіс «бяспечных» краін
ФОТА: CHARTER97.ORG

Беларусі ў спісе няма.

Міністэрства аховы здароўя абнавіла спіс дзяржаў, жыхары якіх з 6 ліпеня могуць прыязджаць у Літву без якіх-небудзь абмежаванняў, піша Delfi.

Паколькі эпідэміялагічная сітуацыя ў Люксембургу пагоршылася, жыхары гэтай краіны зноў не змогуць трапіць у Літву.

Сітуацыя ў Чэхіі таксама пагоршылася, але з гэтай краіны ў Літву яшчэ можна прыязджаць. Прыбылым будуць рэкамендаваць адправіцца на ізаляцыю.

Літва па-ранейшаму закрытая для жыхароў Швэцыі і Партугаліі. У міністэрстве адзначылі, што гэты парадак распаўсюджваецца на краіны Еўрапейскай эканамічнай зоны, Швайцарыю, Вялікую Брытанію і Ірландыю. Беларусь таксама застаецца ў спісе краін з неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыяй.

Жыхары трэціх краін могуць прыехаць у Літву, атрымаўшы дазвол адказных літоўскіх структур.

Нагадаем, з 1 чэрвеня Літва дазваляе ўезд замежнікам без абавязковай двухтыднёвай ізаляцыі, калі чалавек прыбыў з краіны, дзе ў апошнія 14 дзён зафіксаваныя менш за 15 выпадкаў каранавіруса на 100 тысяч чалавек. Спіс «бяспечных» краін будзе абнаўляцца міністэрствам аховы здароўя кожны тыдзень.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках