20 красавiка 2024, Субота, 7:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У санкцыйны спіс Вялікай Брытаніі трапіў кіраўнік СК Расеі

2
У санкцыйны спіс Вялікай Брытаніі трапіў кіраўнік СК Расеі
ФОТА: СК РФ

Фігурантам «спісу Магніцкага» забараняецца ўезд у Брытанію, усе актывы замарожваюцца.

Вялікая Брытанія ўключыла ва ўласны санкцыйны спіс, сфармаваны паводле «папраўкі Магніцкага», старшыню Следчага камітэта РФ Аляксандра Бастрыкіна, паведамляе ria.ru.

Спіс апублікаваны канцылярыяй урада ў панядзелак. Аб планах зрабіць гэта заявіў раней кіраўнік МЗС Брытаніі Дамінік Рааб. У дакуменце пералічаныя імёны 47 чалавек, з іх 25 расейцаў і 22 грамадзяніны Савудаўскай Арабіі, таксама ў спіс ўнесеныя дзве паўночнакарэйскія спецслужбы.

Акрамя Бастрыкіна ў спісе значацца імёны былога намесніка кіраўніка МУС РФ Аляксея Анічына, суддзі Аляксея Крываручкі, суддзі Святланы Ухналёвай і шэрагу іншых людзей.

Брытанія мела намер унесці ў спіс тых расейцаў, каго палічыла датычнымі да смерці юрыста Сяргея Магніцкага ў 2009 годзе, а таксама тых жыхароў Савудаўскай Арабіі, каго падазрае ў датычнасці да забойства савудаўскага апазіцыйнага журналіста Джамаля Хашукджы.

Санкцыі ўведзеныя згодна з законам «Аб санкцыях і захадах у барацьбе з адмываннем грошай» з «папраўкай Магніцкага». Фігурантам санкцыйнага спісу забараняецца ўезд у Брытанію, усе актывы на тэрыторыі Злучанага Каралеўства (калі такія маюцца) замарожваюцца.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках