24 красавiка 2024, Серада, 0:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Змяцём таракана - навядзем парадак у краіне»

3
«Змяцём таракана - навядзем парадак у краіне»
ФОТА: «НАША НІВА»

Толькі тады ўсё прыйдзе ў норму, а начальнікі не будуць здзекавацца з падначаленых.

«Працую старэйшым мэнэджарам у адной фірме, - піша тэлеграм-каналу «Баста!» жыхар Гародні. - Вельмі моцна патрапала нас эпідэмія з каранавірусам.

Узніклі пытанні цяпер з пастаўкамі пэўных тавараў, якія для нашай канторы менавіта цяпер жыццёва неабходныя. Пастаўшчыкі, на якіх ускладаліся надзеі, не хочуць іх вырабляць і ўсё тут, хоць яны таксама залежаць ад нашай вытворчасці.

Дэфіцыт стаў настолькі вострым, што прыходзіць да мяне начальнік і кажа, што рабі што хочаш, знайдзі, купі, скрадзі, пазыч - не ведаю, але зрабі. І вылузвайся, як хочаш.

З аднаго боку, у нас, у памежных гарадах, многія праблемы так заўсёды развязваліся. Але цяпер я ўзгадаў, адкуль ногі растуць. Узгадаў словы таракана, якія ён сказаў пару гадоў таму, адзін у адзін. Вось адтуль і растуць ногі ўсяго гэтага бязладдзя ў працоўнай сферы.

Змяцём таракана - навядзем парадак у краіне. Толькі тады ўсё прыйдзе ў норму, а начальнікі не будуць здзекавацца з падначаленых».

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках