25 красавiка 2024, Чацвер, 9:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Microsoft і Google інвестуюць у Польшчу больш за 2 млрд еўраў

1
Microsoft і Google інвестуюць у Польшчу больш за 2 млрд еўраў
ФОТА: EXPRESS PHOTO

Пра гэта заявіў прэзідэнт Польшчы.

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда, які змагаецца за перавыбранне, заявіў, што хоча, каб Польшча развівала добрыя стасункі з ЗША. Ён нагадаў, што дзве буйныя амерыканскія кампаніі - Microsoft і Google - заявілі пра гіганцкія інвестыцыі ў Польшчу. У найбліжэйшы час яны павінны інвеставаць у краіну больш за 10 мільярдаў злотых (2 млрд 272 млн 727 тысяч еўраў). Анджэй Дуда дадаў, што польская моладзь, IT-спецыялісты, інжынеры змогуць працаваць у гэтых кампаніях, паведамляе «Радыё Польшча».

Першы тур прэзідэнцкіх выбараў у Польшчы прайшоў 28 чэрвеня, другі прызначаны на 12 ліпеня. Хоць дзейны Кіраўнік дзяржавы Анджэй Дуда быў у лідарах у першым туры прэзідэнцкіх выбараў, у другім туры яго патэнцыял параўнальны з сілай апанента - Рафала Тшаскоўскага.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках