25 красавiка 2024, Чацвер, 18:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Ва ўсіх нас адна мэта - зрынуць таракана!»

6
«Ва ўсіх нас адна мэта - зрынуць таракана!»
ФОТА: FLAGSHTOK.INFO

І мы гэта зробім, абавязкова.

Сваімі думкамі пра флэшмоб салідарнасці падзялілася жыхарка Менска, паведамляе тэлеграм-канал «Баста!».

«Амаль два тыдні я ўдзельнічаю ў флэшмобе, за гэты час я не прапусціла ніводнага дня, але самае галоўнае - гэта тое, што я назіраю прагрэс, - піша мянчанка. - Спачатку я была адна, потым далучыўся муж, які першыя дні ныў пра стомленасць на працы і пра бессэнсоўнасць гэтага дзеяння.

Мы з ім паспрачаліся, што калі ў нейкі дзень у нашым двары будзе ляскаць хтосьці яшчэ, то ён спыняе ныць і таксама ляскае, але з іншага пакоя.

На чацвёрты дзень я яго паклікала, і ён пачуў ляскат у доме насупраць.

Сёння у нас у невялікім двары грае музыка з вокнаў дзесяці. Гэтая ідэя ўсё-такі больш папулярная, чым лясканне па рондалі. Галоўнае, усім весела і далучаюцца новыя людзі.

Учора пасля флэш-мобу мы ўсім натоўпам выйшлі папаліць, дамовіўшыся жэстамі і пазнаёміліся. Усе мы розныя, розны ўзрост, пол, праца, але ў нас адна мэта - зрынуць таракана! І мы гэта зробім, абавязкова».

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках