24 красавiка 2024, Серада, 21:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падтрымаем Вольгу Нікалайчык разам!

11
Падтрымаем Вольгу Нікалайчык разам!
ВОЛЬГА НІКАЛАЙЧЫК
ФОТА: «Радыё Свабода»

Заўтра, 7 ліпеня заканчваецца тэрмін чарговага адміністрацыйнага арышту актывісткі «Еўрапейскай Беларусі».

Ужо месяц актывістка Вольга Нікалайчык знаходзіцца ў ізалятары на Акрэсціна. Яе затрымалі на пікеце збору подпісаў на Камароўцы, далі арышт за ўдзел у «несанкцыянаванай акцыі», потым былі яшчэ суды - разам 58 дзён арышту, 17 з іх Вольга правяла ў карцары - бетонным памяшканні 3 на 2 метры, дзе не было нават вады . У актывісткі забралі акуляры і лекі. Толькі на мінулым тыдні ўпершыню ўдалося адправіць перадачу з прадуктамі, піша tut.by.

Вольга Нікалайчык - актыўная ўдзельніца ледзь не ўсіх вулічных акцый апазіцыі апошніх гадоў. Апошні раз яе затрымалі 6 чэрвеня пасля пікету збору подпісаў за патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты, калі ля Камароўкі сабраліся чэргі выбарцаў. Спачатку актывістка атрымала 13 дзён арышту, а потым яшчэ тры разы па 15 (апошнія працэсы праходзілі, калі яна ўжо сядзела ў ізалятары, яе не дастаўлялі ў суд, тлумачэнні яна давала праз скайп), разам - 58 дзён, 30 з якіх яна ўжо адседзела.

Яе пасадзілі ў карцэр, дзе яна, як мы ўжо ведаем, правяла 17 дзён, але з якой прычыны, ніхто не тлумачыць. Тое ж адбываецца і з іншымі палітычнымі актывістамі. Лідар БХД Павал Севярынец сядзеў у карцэры па суседстве і нават быў вымушаны парэзаць руку, каб спыніць гэтае бязмежжа. Вользе 51 год, у яе ёсць хранічныя захворванні, але лекі ў яе таксама забралі. Яна перахварэла на бранхіт у ізалятары, але ні таблеткі, ні перадачы не прымалі.

- Вольга атрымала дзве прадуктовыя перадачы, - кажа актывістка Анастасія Паліенка. - Нам удалося паразмаўляць з жанчынай, якая сядзела разам з Вольгай, калі яе перавялі з карцара ў звычайную камеру. Так нам стала вядома, што Вольга Нікалайчык адразу пасля затрымання ў знак пратэсту абвясціла галадоўку. Думаю, гэта і стала прычынай, чаму яе забралі ў карцэр. Першыя 4 дні яна галадала. У карцэры ўвогуле не было вады, яе не пускалі ў душ, не выводзілі на шпацыр, не перадавалі лісты, хоць мы адпраўлялі і тэлеграмы, і заказныя - нічога не дайшло. У Вольгі забралі ўсе асабістыя рэчы, і акуляры, без якіх яна амаль нічога не бачыць. Вось збіраліся перадаць ёй кнігу, але зразумелі, што яна проста не зможа яе чытаць.

Анастасія Паліенка кажа, што 7 ліпеня заканчваецца тэрмін чарговага адміністрацыйнага арышту, але надзеі на тое, што Нікалайчык хоць бы на час, да чарговага арышту, адпусцяць дамоў, амаль няма.

- Будзем заўтра дзяжурыць каля ізалятара, ніхто ж не кажа, што будзе з Вольгай далей - ні суд, ні міліцыя, - тлумачыць Анастасія. - Цалкам верагодна, што наступныя 28 дзён яна таксама будзе сядзець.

У праваабарончым цэнтры «Вясна» распавядаюць, што практыка працяглых адміністрацыйных арыштаў пачала прымяняцца да ўдзельнікаў акцый за незалежнасць, якія прайшлі па ўсёй краіне ў снежні мінулага года. Дзмітрый Казлоў (блогер Шэры кот) і Павел Севярынец атрымалі па больш чым сто дзён арышту за заклікі і ўдзел у акцыях.

Таксама непакой праваабаронцаў выклікае забарона на перадачы, у тым ліку лекавыя - «гэта можна расцэньваць як пагаршэнне ўмоў утрымання», нядопуск адвакатаў - «парушэнне права на юрыдычную дапамогу».

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках