15 жнiўня 2020, Субота, 10:13
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Польскім прадпрымальнікам у рамках дапамогі пералічана амаль 23 млрд еўраў

4
Польскім прадпрымальнікам у рамках дапамогі пералічана амаль 23 млрд еўраў

Дапамога звязаная з каранавірусам.

Польскім прадпрымальнікам у перыяд пандэміі каранавіруса пералічана 100 мільярдаў злотых (22 млрд 727 млн 273 тысячы еўраў) у рамках антыкрызісных шчытоў урада краіны з мэтай выратавання эканомікі дзяржавы, прадпрыемстваў і працоўных месцаў, паведамляе «Радио Польша».

Пра гэта паведаміў прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда.

Толькі ў Кельцкім павеце 1500 прадпрымальнікаў, 10 тысяч чалавек, што працаўладкаваліся, атрымалі грашовыя субсідыі на суму 243 млн злотых (55 млн 227 тысяч еўраў).