29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леў Марголін: Лукашэнка давядзе беларускую эканоміку да дэфолту

33
Леў Марголін: Лукашэнка давядзе беларускую эканоміку да дэфолту
ФОТА: SVABODA.ORG

Выбуху народнага абурэння яму не пазбегнуць.

Экспэрты адзначаюць, што наша эканоміка стаіць на парозе самага маштабнага крызісу ў гісторыі Беларусі. Як мяркуе кіраўнік аналітычнага цэнтра "Стратэгія" Леанід Заіка, падзенне ВУП на 10-15% - ужо не такі дрэнны сцэнар для беларускіх уладаў.

Беларуская мадэль сябе вычарпала? Ці чакаць падзення курсу рубля? Зноў будзе ўключаны друкаваны станок? На гэтыя пытанні ў інтэрв'ю сайту Charter97.org адказвае эканаміст Леў Марголін.

- Лукашэнка падышоў да палітычнай кампаніі з багажом сур'ёзных эканамічных цяжкасцяў. Якія тры галоўныя праблемы вы б адзначылі?

- Перш за ўсё гэта, вядома, падзенне ВУП, падзенне прамысловай вытворчасці і скарачэнне паступленняў у бюджэт. Абмяжоўвацца толькі трыма праблемамі не стану і cкажу, што за імі ідуць скарачэння экспарту і імпарту, праблемы з пагашэннем і абслугоўваннем замежных запазычанняў, зніжэнне заробкаў у працаўнікоў. Атрымліваецца, што асноўныя праблемы цягнуць за сабой усе астатнія.

- У чым прычыны такога маштабнага крызісу? Так званая беларуская эканамічная мадэль сябе вычарпала?

- Я б сказаў, што яна яшчэ 20 гадоў таму была хутчэй мёртвая, чым жывая. Мадэль з'яўлялася жыццяздольнай толькі ў канцы 90-х гадоў, калі на нейкі час удалося адміністрацыйнымі метадамі запусціць эканоміку, перш за ўсё - прамысловасць. З пачатку 2000-х гадоў пачалося паразітаванне на расейскіх датацыях. Не было б замежных датацый - гэта мадэль памерла б даўно.

- Наколькі моцна эпідэмія каранавіруса ўдарыла па беларускай эканоміцы?

- Разам з адсутнасцю расейскіх датацый і падзеннем кошту нафты - гэта асноўны чыннік, які прывёў да таго, што мы сёння маем у эканоміцы.

Каранавірус мацней за ўсё паўплываў на малы і сярэдні бізнэс, на сферу абслугоўвання, з буйных галін была закранутая транспартная.

Зноў такі, тут гаворка ідзе пра тое, што ў Беларусі, у адрозненне ад іншых краін, мы маем справу з комплексным крызісам, які звязаны не толькі з каранавірусам.

Адпаведна, іншыя складовыя часткі крызісу ўдарылі па астатніх галінах. Танная нафта зачапіла нашы НПЗ і экспарт.

Што тычыцца скарачэння расейскіх датацый - гэта ўдар па бюджэце і па магчымасцях дзяржавы выконваць свае сацыяльныя абавязкі і функцыі. З пачатку года курс беларускага рубля значна ўпаў. Думаю, што гэта таксама наступства гэтых з'яў.

- Узмацняюцца і інфляцыйныя чаканні беларусаў, што прывяло да таго, што людзі становяцца ў чэргі да абменнікаў. Курс беларускага рубля абрынецца?

- Большасць эканамістаў думаюць, што наш досыць жорсткі манетарны курс, які праводзіў Нацбанк, хутчэй за ўсё не ўтрымаецца. Рэч у тым, што інвестыцый чакаць не даводзіцца, яны наогул скараціліся ва ўсім свеце, ды і з нашым інвестыцыйным кліматам наўрад ці хтосьці найбліжэйшым часам захоча прыйсці ў Беларусь. Яшчэ адзін чыннік - Лукашэнка ніяк не хоча адпускаць дзяржпрадпрыемствы ў адкрытае плаванне.

Калі будуць ўліванні ў дзяржпрадпрыемствы, варта чакаць яшчэ 15-20% падзення курсу беларускага рубля.

- Якая імавернасць таго, што будзе ўключаны друкаваны станок?

- Даволі высокая. Узгадайце 2011 год, а цяпер умовы горшыя, чым былі тады.

Вядома, добра, што Нацбанкам сёння кіруе не Пракаповіч, а спецыяліст, які разумее, да чаго гэта можа прывесці. Думаю, што і Лукашэнка навучаны горкім досведам, аднак, безумоўна, ціск на Нацбанк будзе. Магчыма, што ўлады друкаваны станок ўсё ж уключаць.

- Калі раней была магчымасць залатаць дзіркі з дапамогай замежных пазык, то ў гэтым годзе беларускім уладам ніхто не хоча пазычаць. Чым гэта пагражае?

- Магчымасці пазык ёсць заўсёды, іншая справа - пад які адсотак пазычаць. Калі краіны з устойлівай эканомікай могуць браць пазыкі пад вельмі невялікі адсотак, тым самым кампенсуючы брак інвестыцый, то для Беларусі, вядома, гэты шлях закрыты.

Палітычныя рэпрэсіі прывялі да таго, што магчымасць крэдытавання звузіцца яшчэ больш. Будзе толькі магчымасць пазычаць на рынкавых умовах, а гэта больш за 10% гадавых.

Усё гэта значыць, што прадпрыемствам крэдыты каштавацьме 12-13% гадавых. Гэта вельмі вялікі адсотак, асабліва для прамысловай вытворчасці. Новыя крэдыты беларускую эканоміку не выратуюць. Вяртаючыся да папярэдняга пытання, хутчэй за ўсё развязваць пытанне ўлады будуць не запазычаннямі, а акурат запускам друкаванага станка.

Будзе спроба размяркоўваць нагрузку на ўвесь народ тонкім пластом. Кожны, умоўна кажучы, на 10% збяднее.

- Якая роля эканомікі ў пратэстнай актыўнасці беларусаў у гэтым годзе?

- Вельмі вялікая, беларусы разумеюць, што Лукашэнка ім нічога прапанаваць не можа, ён не здольны прайсці перападрыхтоўку, правесці рэформы. Лукашэнка заўсёды паўтарае адну і тую ж мантру: «Мы ідзем правільным шляхам, трэба толькі падвысіць выканальніцкую дысцыпліну» і г.д.

Напэўна, усе разумелі той факт, што пандэмія ўдарыць па эканоміцы, але ёсць досвед іншых краін. Нават Расея, хоць не моцна раскашэлілася, але неяк дапамагала людзям. Я ўжо не кажу пра ЗША і еўрапейскія краіны, якія са слоў Лукашэнкі «ледзь не з верталёта грошы раскідвалі».

Беларусы пакрыўдзіліся на ўладу за тое, што СOVID-19 не бралі пад увагу для «выратавання эканомікі». Выйшла так, што людзі хварэюць і паміраюць, а эканоміку выратаваць не ўдалося.

Калі б гаворка ішла толькі пра неўвядзення карантыну - адна справа, але ёсць жа рэчы абсалютна знарочыстыя. Мела месца правядзенне параду, іншых відовішчных і спартыўных мерапрыемстваў і г.д. Тое, што адбылося нельга расцэньваць інакш, чым мэтанакіраванае знішчэнне ўласнага народа.

Вядома ж, паўплывала яшчэ тое, што вярнуліся працоўныя мігранты. Міграцыя заўсёды трошкі згладжвае сітуацыю: калі чалавеку зусім не было чаго есці, то ён адпраўляўся альбо на Усход, альбо на Захад, альбо на Поўнач. Такім чынам беларусы маглі забяспечыць існаванне сабе і сваім сем'ям. Цяпер для вельмі многіх межы зачыненыя, што падвышае градус сацыяльнага напружання.

- Што чакае беларускую эканоміку найбліжэйшым часам?

- Лукашэнка давядзе беларускую эканоміку да дэфолту. Інфляцыю можна неяк размазаць тонкім пластом па ўсіх жыхарах Беларусі, але вось тое, што мы дакладна не зможам зрабіць - гэта абслугоўваць замежныя пазыкі.

Улады не змогуць не толькі расплаціцца, нават адсоткі за гэтыя пазыкі будзе праблематычна плаціць. У што гэта выльецца? Я так разумею, што ў выбух народнага абурэння. Сістэма, якую Лукашэнка пялегаваў і песціў чвэрць стагоддзя, нікуды не прыдатная.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках