19 красавiка 2024, Пятніца, 13:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маладая маці: Трэба стукаць у рондалі, станавіцца ў ланцугі на вуліцах, выходзіць на Плошчу

4
Маладая маці: Трэба стукаць у рондалі, станавіцца ў ланцугі на вуліцах, выходзіць на Плошчу

Гэта не такая ўжо і высокая плата за нармальнае жыццё для нашых дзяцей.

Тэлеграм-канал «Баста!» апублікаваў ліст маладой мянчанкі, якая нядаўна стала маці.

«У траўні я стала мамай, нарадзілася дачка, назвалі Людмілай, - піша нам жыхарка Менска. - Не буду расказваць пра ўсе пройдзеныя кругі пекла праз медыцыну ў эпоху эпідэміі каранавіруса, толькі скажу, што гэта было ўсё сапраўды жудасна.

Я цяпер мама і трэба думаць пра будучыню. І першае пытанне - а ці ёсць яна, гэта будучыня ў мяне і маёй дачкі з Лукашэнкам?

Я ўспамінаю сваё жыццё, мне 23 гады і разумею, што я не жыла наогул. Я назірала вечную барацьбу сваіх бацькоў за лішнюю капейку, бачыла як яны старэлі не па гадах, і шчыравалі дзеля мяне з братам, бачыла матуліны нервовыя зрывы, калі ёй не было за што купіць мне сукенку на выпускны ў 11-м класе. Выдатна памятаю, як мой непітушчы бацька атрымаў траўму на МАЗе, стаў інвалідам і не атрымаў за гэта нічога, бо нібыта быў «п'яным». Я памятаю ўсё і не хачу дарыць такія ўспаміны сваёй дачцэ

Мой брат з'ехаў у ЗША пяць гадоў таму, адразу пасля заканчэння ВНУ, ён радыёэколаг, але ў краіне пацярпелай ад Чарнобыля, яму не знайшлося нармальнай працы, а там яна была, прычым прэстыжная і высокааплатная.

Я не хачу з'язджаць, тут мае бацькі, мой дом. Я хачу, каб тут было добра, каб тут было жыццё. І я, і мой муж гатовыя дзеля гэтага на ўсё. Трэба стукаць у рондалі, трэба станавіцца ў ланцугі на вуліцах, трэба выходзіць на плошчу - мы гэта будзем рабіць. Гэта не такая ўжо і высокая плата за нармальнае жыццё для нашай дачкі».

Беларускія блогеры і актывісты прапанавалі праводзіць Флэш-моб салідарнасці. Мэта акцыі - падтрымаць медыкаў, якія змагаюцца за нашае жыццё і герояў, якія цяпер знаходзяцца за кратамі.

Штодзень а 19:00 на знак салідарнасці адчыняем вокны кватэр, выходзім на балконы, пляскаем у ладкі, бразгаем рондалямі або ўключаем музыку. Толькі 2 хвіліны - але штодзень і да перамогі!

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках