21 студзеня 2021, Чацвер, 7:46
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

«Перемен!»: Беларускія дзеці весела праганяюць «таракана»

«Перемен!»: Беларускія дзеці весела праганяюць «таракана»

Кранальнае відэа з Флэшмобу салідарнасці.

Учора ў Беларусі прайшоў чатырнаццаты Флэшмоб салідарнасці. Беларусы з розных гарадоў адчынялі вокны кватэр, выходзілі на балконы, пляскалі ў ладкі, бразгалі рондалямі, уключалі музыку.

У Сеціве з'явілася відэа, на якім беларускія дзеці пад песню Цоя «Перемен!» весела праганяюць «таракана».

Беларускія блогеры і актывісты прапанавалі праводзіць Флэш-моб салідарнасці. Мэта акцыі - падтрымаць медыкаў, якія змагаюцца за нашае жыццё і герояў, якія цяпер знаходзяцца за кратамі.

Штодзень а 19:00 на знак салідарнасці адчыняем вокны кватэр, выходзім на балконы, пляскаем у ладкі, бразгаем рондалямі або ўключаем музыку. Толькі 2 хвіліны - але штодзень і да перамогі!