25 красавiка 2024, Чацвер, 7:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея скарачае транзіт па паўночнай галінцы нафтаправода «Дружба»

6
Расея скарачае транзіт па паўночнай галінцы нафтаправода «Дружба»

Колькі і чаго недаатрымаюць беларускія ўлады?

У ліпені Расея пераразмяркуе пастаўкі нафты маркі Urals у Еўразвяз. Гэта вымушаны захад. У рамках дамоўленасцей з OPEC+ здабыча нафты скарачаецца, і расейскія пастаўшчыкі адчуваюць складанасці з выкананнем доўгатэрміновых кантрактаў на іншых кирунках, паведамляе "Еўрарадыё".

Сёння расейская нафта цячэ ў ЕЗ па двух галінках нафтаправода "Дружба". Замест чэрвеньскіх 2 млн 850 тысяч тон у Польшчу і Нямеччыну па паўночнай галінцы будзе перапампаваныя 2 млн 500 тысяч тон. Прыблізна на такую ж велічыню вырасце транзіт па паўднёвай галінцы - за кошт аднаўлення паставак у Чэхію. Як гэта адаб'ецца на Беларусі?

Нафта цячэ туды, дзе даражэй

Расейскі эканаміст, аналітык нафтагазавага сектара, партнёр Rusenergy Міхаіл Круціхін мяркуе, што ў сітуацыі памяншэння здабычы расейскія пастаўшчыкі будуць прадаваць нафту там, дзе кошты вышэйшыя:

"На мінулым тыдні цана расейскай маркі Urals была на 2 даляры 40 цэнтаў вышэйшай, чым цана Dated Brent. Яны дзесьці ў Еўропе атрымліваюць прэмію да цаны сваёй нафты. Я не выключаю, што такім чынам яны будуць старацца пастаўляць менш беларускім НПЗ, дзе ім такую цану не атрымаць. А больш [будуць пастаўляць] транзітам кудысьці ў Еўропу далей, дзе кошт вышэйшы.

Расея паводле дамоўленасці з OPEC+ скараціла здабычу і ў прынцыпе будзе не моцна павялічваць яе і ў жніўні, і гэта можа і далей працягвацца. Вядома, гэта павінна паўплываць на Беларусь. Бо расейскім кампаніям трэба рэалізоўваць зменшаныя аб'ёмы нафты выгадна, яны будуць старацца іх прадаваць там, дзе кошты вышэйшыя".

А транзіт?

Паралельна скарачэнні паставак па паўночнай галінцы "Дружбы" вырастуць пастаўкі "Раснафты" і "Татнафты" па паўднёвай галінцы. Расейскія пастаўшчыкі аднаўляюць экспарт у Чэхію. Адгрузкі ў гэтую краіну запланаваны на ўзроўні 350 тысяч тон на месяц.

За транзіт 1 тоны нафты па паўночным маршруце "Унеча - Адамава Застава" щ бок Польшчы і Нямеччыны нашая краіна атрымлівае $5, або каля 356 расейскіх рублёў (без ПДВ). Транзіт 1 тоны нафты па больш кароткай паўднёвай галінцы "Унеча - Броды" ў бок Украіны каштуе пад 156 расейскіх рублёў (без ПДВ).

Атрымліваецца, што за 350 тысяч тон па паўночным маршруце нафтаправода "Дружба" Беларусь атрымала б каля 1 млн 780 тысяч даляраў, і гэта без ПДВ. А па паўднёвым маршруце за тую ж колькасць транзітнай нафты Беларусь атрымае толькі блізу 780 тысяч даляраў. Розніца складзе каля $ 1 млн.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках