29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Святлана Завадская: Паўстань, краіна!

25
Святлана Завадская: Паўстань, краіна!
Святлана Завадская

Калі не ты, то хто?

20 гадоў таму ў Беларусі быў выкрадзены журналіст Зміцер Завадскі. Ягоная ўдава Святлана Завадская напісала з гэтай нагоды ў «Фэйсбуку»:

«Сёння 20 гадоў.

20 гадоў таму, 7 ліпеня 2000 года, а 10.10 раніцы, Зміцер выйшаў з кватэры, каб адправіцца ў аэрапорт сустракаць з Масквы Паўла Шарамета. Больш Змітра ніхто не бачыў.

Тады, 7 ліпеня, стрэлкі на цыферблаце майго жыцці спыніліся, яны больш не паказвалі гадзіны і хвіліны, яны паказвалі скажоныя чалавечыя лёсы.

Колькі іх было ...

Спачатку адзінкі, і кожны думаў, што да яго не дакранецца, потым сотні, потым тысячы.

Якой колькасці людзей гэты злачынны рэжым зламаў жыццё або проста забраў яго...

Даўно зразумела, што ўлада не будзе расследаваць справы зніклых, што ўвесь беларускі народ стаў закладнікам аднаго чалавека і купкі да ягоных набліжаных, якія ўявілі сябе вяршыцелямі лёсаў.

Гэта яны наплявалі на ўсе законы і здаровы сэнс, гэта яны выкінулі ў смецце Асноўны закон дзяржавы - Канстытуцыю, і сталі жыць паводле разумення.

Хто сёння можа адчуваць сябе ў бяспецы ў гэтай краіне? НІХТО. І не важна, настаўнік ты ці кіроўца, цікавішся палітыкай ці не, цябе не абараняюць суды і законы, не абараняе міліцыя, гэта ўсё сёння служыць не грамадзяніну і народу, а аднаму чалавеку.

І вось што я вам скажу: ніхто нічога з гэтым не зробіць, акрамя нас саміх, толькі ўвесь беларускі народ можа пераламаць ход гэтай доўгай гісторыі. Паўстань, краіна! Калі не ты, то хто! Жыве Беларусь!»

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках