29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польская эканоміка апынулася найбольш трывалай сярод краін Еўразвязу

2
Польская эканоміка апынулася найбольш трывалай сярод краін Еўразвязу

Звесткі гэтага года – найлепшы вынік у Еўрапейскім звязе.

Польшча найлепш за ўсіх сёлета справіцца з наступствамі каранавірусу, – такая выснова вынікае з эканамічных прагнозаў Еўрапейскай камісіі. Польская эканоміка скароціцца на 4,6%, а налета паказнік павінен пайсці ўгору да 4,3%. Звесткі гэтага года – гэта найлепшы вынік у Еўрапейскім звязе. Інфляцыя ў Польшчы сёлета складзе 2,7%, паведамляе «Радыё Польшча».

Эксперты ЕЗ у сваім аналізе падкрэсліваюць, што польская эканоміка апынулася даволі трывалай у першым квартале гэтага года, у асноўным з прычыны дыферэнцыяванай эканамічнай структуры і меншай залежнасці ад сектараў, якія закрануў крызіс. «Індывідуальнае спажыванне прыкметна знізілася, пры гэтым зніжэнне інвестыцый памяркоўнае, бо будаўнічы сектар па-ранейшаму развіваецца, а прамысловая вытворчасць адзначыла толькі невялікае зніжэнне», – адзначаецца ў аналізе, датычным Польшчы.

Зніжэнне індывідуальнага спажывання звязанае з фактам, што палякі эканомілі выдаткі ў сувязі з пандэміяй каранавірусу. Сітуацыя павінна палепшыцца налета.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках