28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Міліцыянт стукаў далонню ў такт песні «Зрынем таракана»

1
«Міліцыянт стукаў далонню ў такт песні «Зрынем таракана»

Смешны выпадак падчас Флэшмобу салідарнасці.

Жыхарка Берасця распавяла тэлеграм-каналу «Баста!» аб пацешным выпадку, які адбыўся падчас Флэшмобу салідарнасці.

«Хачу падзяліцца ўчорашнім назіраннем, - піша яна. - Я жыву на першым паверсе ў двухпавярховіку. Амаль кожны дзень я і яшчэ пара чалавек падтрымліваем Сяргея Ціханоўскага і іншых зняволеных у меру сваіх сіл і магчымасцяў - проста бразгаем па рондалі і падваконнях у такт песні «Зрынем таракана».

Вокны ў нас выходзяць на праезную частку з ходнікамі, па якіх учора ў самы разгар прайшоў патруль. Ніхто з нас не зменшыў абароты, маладыя міліцыянты зрабілі выгляд, што нічога не чуюць і проста ідуць, але крайні з іх, хто быў бліжэй да нас, стукаў далонькай сабе па назе ў такт нам.

Заўважыла гэта не я адна. Вось гэты просты рух парадаваў нас учора нават больш, чым звычайнае плясканне ў ладкі, якое праходзіць у суседзяў».

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі..

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках