28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вольга Нікалайчык выйшла на свабоду

18
Вольга Нікалайчык выйшла на свабоду
ВОЛЬГА НІКАЛАЙЧЫК
ФОТА: CHARTER97.ORG

Грамадская актывістка месяц правяла ў ізалятары.

Рэжысёрка-дакументалістка і грамадзянская актывістка Вольга Нікалайчык нечакана выйшла на свабоду 7 ліпеня - роўна праз месяц пасля затрымання. Сумарна за розныя «несанкцыянаваныя акцыі» ёй прысудзілі 58 дзён арышту, з якіх яна адседзела 30, паведамляе «Радыё Свабода».

Вольгу Нікалайчык вызвалілі з менскага Цэнтру ізаляцыі правапарушальнікаў, што на 1-м завулку Акрэсціна. Вызвалення не чакала, але ўдзень 7 ліпеня яе проста адпусцілі.

За месяц арышту Нікалайчык 22 дні была ў карцэры 2 на 3 метры, дзе не было нават вады, бялізны. Падчас адбыцця пакарання яна захварэла, бо было вельмі холадна, у яе не было цёплых рэчаў. Яе патрабаванні шпіталізаваць адміністрацыя турмы на Акрэсціна не задаволіла - лячылася антыбіётыкамі. У яе забралі акуляры і лекі, толькі на мінулым тыдні прынялі першую перадачу з ежай.

Арышты палітычных актывістаў падчас выбарчай кампаніі яна назвала незаконнымі рэпрэсіямі і прыгнётам грамадзянскай супольнасці. Адміністрацыя ІЧУ, кажа Нікалайчык, імкнулася нацкаваць супраць палітычных зняволеных усіх астатніх. Спецыяльна на дзень забіралі коўдры ў сукамернікаў. Але тыя не паддаліся і ставіліся да палітычных зняволеных пазітыўна.

У грамадскай актывісткі і рэжысёркі застаюцца 28 не адседжаных дзён, якія ўлады могуць выкарыстоўваць для паўторнага арышту Вольгі Нікалайчык.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках