21 студзеня 2021, Чацвер, 8:48
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Іназемцаў: На кіламетр расейскай плошчы сыходзіць столькі ж грошай за год, колькі ў Швайцарыі - за дзень

4
Іназемцаў: На кіламетр расейскай плошчы сыходзіць столькі ж грошай за год, колькі ў Швайцарыі - за дзень
УЛАДЗІСЛАЎ ІНАЗЕМЦАЎ

Паміж Расеяй і Захадам вельмі вялікі фінансавы разрыў.

Пра гэта сказаў эканаміст, старшы навуковы супрацоўнік Цэнтра стратэгічных і міжнародных даследаванняў у Вашынгтоне і дырэктар Цэнтра постіндустрыяльных даследаванняў у Маскве Уладзіслаў Іназемцаў у праграме «Бацман» галоўнай рэдактаркі інтэрнэт-выдання «Гордон» Алесі Бацман.

«Калі мы падзелім расейскі бюджэт на, дапусцім, тэрыторыю краіны - гэта таксама трэба ўлічваць, так? - і параўнаем яго са швайцарскай тэрыторыяй, дзе... Зноў жа ў Расеі вялікая частка незаселеная, але ў Швайцарыі - мы таксама ведаем, што людзі жывуць у асноўным у далінах, а большая частка горнай Швайцарыі таксама незаселеная... Але калі мы параўнаем гэтыя бюджэты, то проста адзіная простая лічба: на 1 км² расейскай плошчы сыходзіць столькі ж грошай за год, колькі ў Швайцарыі - за дзень. Вось маштаб бюджэтнага фінансавання расейскай і швайцарскай эканомікі. Гэта значыць, разрыў паміж Расеяй і Захадам фінансавы вельмі вялікі», - падкрэсліў Іназемцаў.