20 красавiка 2024, Субота, 4:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У сераду ў Беларусі чакаецца да +22 градусаў

1
У сераду ў Беларусі чакаецца да +22 градусаў

Надвор'е будзе хмарным з прасвятленнямі.

Кароткачасовыя дажджы, навальніцы і моцны вецер чакаюцца ў Беларусі 8 ліпеня. Пра гэта паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Надвор'е будзе хмарным з прасвятленнямі. Уначы месцамі, раніцай і ўдзень на большай частцы тэрыторыі чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Удзень месцамі навальніцы. Уначы і раніцай у асобных раёнах краіны прагназуецца слабы туман. Вецер заходні, уначы слабы, удзень парывісты - да 15-20 м/с

Уначы тэмпература паветра складзе 7-13 градусаў. У сярэдзіне дня будзе ад 16 да 22 цяпла.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках