18 красавiка 2024, Чацвер, 8:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Палітычныя канкурэнты Лукашэнкі - мільёны беларусаў»

4
«Палітычныя канкурэнты Лукашэнкі - мільёны беларусаў»
ФОТА: REUTERS

І перамога будзе за намі!

Жыхар Ліды распавёў пра тое, як паверыў у поспех пасля таго, як у Беларусі ўзнялася хваля салідарнасці, паведамляе тэлеграм-канал «Еўрапейская Беларусь».

- Добры дзень! Я хачу падзяліцца сваімі назіраннямі аб тым, што беларусы сапраўды акрыялі. Такой актыўнасці і хвалі салідарнасці я не бачыў, напэўна, яшчэ з 1990-х.

Прызнацца сапраўды, яшчэ вясной я знаходзіўся ў маркотным стане і думаў пра тое, што ў нас нічога не атрымаецца, што яшчэ пяць гадоў будзем сядзець у балоце ўлады аднаго чалавека. Аднак, калі людзі сталі выходзіць на вуліцы ва ўсіх гарадах, калі я бачыў жывыя ланцугі, пустыя плошчы ў лукашэнкаўскі святы, я зразумеў - справядлівасць і перамога будзе за намі. Галоўнае - не змяншаць абароты.

Дыктатар не чакаў таго, што беларусы прачнуцца і напоўняцца рашучасцю, ад гэтага яго распірае зло. Ён думаў, што, устараніўшы палітычных канкурэнтаў, забяспечыць сабе перамогу. Аднак палітычныя канкурэнты Лукашэнкі - гэта не толькі кандыдаты ў прэзідэнты, блогеры і актывісты. Ягоныя палітычныя канкурэнты - мільёны беларусаў, супраць якіх ён ужо бяссільны.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках