27 студзеня 2021, Серада, 10:02
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы высветлілі, ці магчымае паўстанне робатаў супраць чалавека

16
Навукоўцы высветлілі, ці магчымае паўстанне робатаў супраць чалавека
ФОТА: VCG/GETTY IMAGES

Меркаваннем падзяліліся навукоўцы Каліфарнійскага даследчага ўніверсітэта.

Амерыканскія навукоўцы Каліфарнійскага даследчага ўніверсітэта PSL высветлілі, ці магчымае паўстанне робатаў супраць чалавека. Так, са слоў экспэртаў, у агляднай будучыні такой сітуацыі паўстаць не можа, бо настолькі «разумных» робатаў яшчэ не распрацавалі, піша ferra.ru.

У той жа час адзначаецца, што на сёння навукоўцы ўжо прыступілі да распрацоўкі робатаў, здольных разумець чалавечую логіку, а таксама займацца навучаннем у самастойным рэжыме. У выніку спецыялісты чакаюць атрымаць андройда, здольнага апрацоўваць звесткі машынным «мозгам», што мае на ўвазе пераклад і разуменне робатам сігналаў, якія праецыруюцца чалавечым мозгам.

Толькі пасля дасягнення названых вышэй задач можна казаць аб дасягненні ключавой мэты навукоўцамі. У кожным выпадку, на гэты момант асцерагацца паўстання робатаў чалавецтву не варта.