21 студзеня 2021, Чацвер, 6:58
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Генпракуратура Беларусі анансавала агульнанацыянальны страйк

59
Генпракуратура Беларусі анансавала агульнанацыянальны страйк

Пробны агульнанацыянальны страйк адбудзецца 3 жніўня.

Генеральная пракуратура сёння нечакана для ўсіх заявіла, што ў Беларусі рыхтуецца агульнанацыянальная забастоўка 3 жніўня, паведамляе БелТА.

Галоўнай яе мэтай, паводле афіцыйнага паведамлення, з'яўляецца вызваленне палітычных зняволеных і забеспячэнне справядлівасці выбарчага працэсу.

Тэлеграм-канал «Баста!» наважыў узгадаць, як у 1991 годзе баставаў Менск, а за ім і іншыя беларускія гарады. Так, агульнанацыянальным страйкам жыхары нашай краіны адрэагавалі на значнае падвышэнне коштаў прадуктаў харчавання.

Першыя 3 красавіка 1991 года не вытрымалі рабочыя Менскага электратэхнічнага завода імя Казлова. Яны перакрылі вуліцу Даўгабродскую, спынілі трамваі і іншы транспарт, чым выклікалі ў гэтай частцы горада транспартны калапс. А потым пайшла ланцуговая рэакцыя: забаставалі калектывы Менскага завода аўтаматычных ліній, Менскага завода шасцерняў, трактарнага завода. Праз некалькі гадзін была паралізаваная і праца яшчэ аднаго прамысловага гіганта - аўтамабільнага завода.

4 красавіка спынілася праца ўсяго Менска. Амаль 100 тысяч чалавек рушылі на плошчу Леніна да Дома ўрада. АМАП і ўнутраныя войскі пабаяліся выступіць супраць абуранага народа і ціхенька сядзелі па казармах.

Забаставалі рабочыя і ў іншых гарадах Беларусі. Салігорскія шахцёры нават даслалі сваіх прадстаўнікоў да сталічнага Дома ўрада, чым падалі прыклад калегам з іншых прадпрыемстваў. Пратэстоўцы стварылі стачачны камітэт, на прадпрыемствах утвараліся аналагічныя структуры, якія часам наводзілі жах на кіраўнікоў. У Воршы стачкам прапанаваў блакаваць мясцовы чыгуначны вузел.

Тыдні страйку паралізавалі эканоміку краіны і не на жарт напалохалі ўлады. Яны пайшлі на перамовы са стачкамамі.

У выніку, 24 красавіка ўбачыла свет пастанова Прэзідыума Вярхоўнага Савета «Аб сітуацыі ў рэспубліцы ў сувязі з арганізацыяй і правядзеннем у красавіку 1991 года мітынгаў і забастовак». Адзін з пунктаў абавязваў кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый «у адпаведнасці з заканадаўствам правесці неабходную працу для павелічэння заробку». На наступны дзень пачаліся перамовы чыноўнікаў з прадстаўнікамі стачкамаў. Заробкі, хай і нязначна, але паднялі.

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі..