20 красавiка 2024, Субота, 1:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барацьба прадаўжаецца!

5
Барацьба прадаўжаецца!

Да Флэшмобу салідарнасці далучаюцца новыя людзі.

Сёння, а 19:00 адбудзецца пятнаццаты дзень Флэшмобу салідарнасці. Беларускія героі ведаюць пра нашую падтрымку, і мы не будзем спыняцца. З кожным днём у Флэшмобах салідарнасці бярэ удзел усё больш новых людзей. Геаграфія пратэстных гарадоў і вёсак Беларусі імкліва пашыраецца. 97% людзей, якія патрабуюць перамен адчыняюць вокны кватэр, вывешваюць нацыянальныя сцягі, выходзяць на гаўбцы, пляскаюць, бразгаюць у рондалі або ўключаюць гучна музыку. Усяго 2 хвіліны - але кожны дзень і да перамогі!

Акцыі салідарнасці ўжо даўно выйшлі за межы Беларусі. Так, пікеты і масавыя акцыі ўжо праходзілі ў Нью-Ёрку, Сан-Францыска, Чыкага, Бостане, Маямі, Осціне, Сан-Хасэ, Філадэльфіі, Дэнверы, Атланце, Лос-Анджэлесе, Сан-Дыега, Паўднёвай Фларыдзе, Ванкувэры, Эдмантане, Лондане, Манчэстэры, Парыжы, Ніцы, Бэрліне, Брэмене, Дзюсельдорфе, Вупертале, Каселе, Вісбадэне, Майнцы, Гельнхаўзэне, Дармштадце, Франкенталі, Фрайбургу, Мангейме, Мюнхене, Гамбургу, Франкфурце-на-Майне, Вене, Жэневе, Рыме, Мілане, Мадрыдзе, Барсэлоне, Валенсіі, Амстэрдаме, Гаазе, Капенгагене, Брусэлі, Стакгольме, Празе, Браціславе, Варшаве, Познані, Шчэціне, Вроцлаве, Кракаве, Беластоку, Вільні, Рызе, Таліне, Кіеве, Маскве, Санкт-Пецярбургу, Тбілісі, Дубаі, Нікасіі, Лімасоле, Сафіі, Стамбуле, Ізміры, Тэль-Авіве, Сіднэі, на Балі і ў іншых гарадах планеты. Бел-чырвона-белы сцяг быў узняты на вяршыні Альпаў.

Дарагія чытачы! Дасылайце нам на адрас charter97@gmail.com і ў нашы сацсеткі фатаграфіі і відэа свайго ўдзелу ў Флэшмобе салідарнасці.

«Фэйсбук»,

Telegram,

«Вконтакте»,

«Одноклассники».

19:00 «Перадаю прывітанне ўсім, хто мае дачыненне да сённяшняга канцэрту ў двары дамоў на вуліцы Багдановіча каля Парку Дружбы народаў! Гэта было проста вельмі-вельмі выдатна. Абавязкова заўтра трэба паўтарыць», - піша жыхарка Менска.

19:00 З Барысава песняй «Ня быць скотам» нагадваюць, што сёння дзень нараджэння Янкі Купалы, а ў Менску гучыць «Пагоня» Багдановіча.

19:00 Ждановічы і Жодзіна

«Сёння ўпершыню пачуў гукі рондаляў з дому насупраць, вельмі парадавала», - пішуць са Ждановічаў.

«У нас у двары - какафонія, спаборнічаем з суседзямі - у каго гучней грае музыка», - пішуць з Жодзіна.

19:00 Адзін з раёнаў Менска. Адразу з некалькіх вокнаў даносіцца музыка, а аўтар відэа падтрымлівае ўдзельнікаў Флэшмобу знадворку.

19:00 Дыялог удзельнікаў чата «Берасце 97%» у Telegram.

- Я ў трэнажорнай зале цяпер працую. Музыкай я кірую. Мяне людзі зразумеюць калі я ўключу?

- Яшчэ як!

- Уключыў! Віктар Цой, «Мы ждём перамен», vini remix. Усе ў захапленні!

19:00 Акцыя салідарнасці ў канадскім Эдмантане. Беларуская дыяспара задае тон!

19:00 Палітвязняў падтрымліваюць цэлымі сем'ямі. Відэа ад удзельнікаў Флэшмобу з Магілёва!

19:00 Удзельнікі Флэшмобу салідарнасці выкарыстоўваюць усе падручныя сродкі: рондалі, патэльні, бляшанкі, нажніцы, апалонікі.

19:00 Палітвязняў падтрымліваюць цэлымі сем'ямі. Відэа ад удзельнікаў Флэшмобу з Магілёва!

19:00 Вуліцы беларускіх гарадоў спяваюць «Разбуры турмы муры». Песня ў выкананні Сяргея Ціханоўскага стала сапраўдным гітом гэтага пратэстнага лета. Відэа ад удзельнікаў Флэшмобу салідарнасці.

19:00 Баранавічы. Дзяўчына выканала «Разбуры турмы муры» на віяланчэлі!

19:00 Берасце. Гэта нешта новае, але вельмі гучнае! Суседзі дакладна пачуюць!

19:00 Бел-чырвона-белыя сцягі, «Перемен» і «Разбуры турмы муры». У сталіцы падтрымліваюць палітвязняў і медыкаў.

19:00 Дзяўчына выконвае песню Віктара Цоя «Перемен» на фартэпіяна. Глядзіце, як файна атрымалася!

19:00 Флэшмоб салідарнасці адкрываюць фота з Менска. У акцыі ўдзельнічаюць людзі зусім розных узростаў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках