20 красавiка 2024, Субота, 12:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На ЦТ па беларускай мове 100 балаў набралі ўдвая больш людзей, чым у мінулым

4
На ЦТ па беларускай мове 100 балаў набралі ўдвая больш людзей, чым у мінулым

Летась беларускую мову здалі на 100 балаў 42 чалавекі.

Усё паляпшаецца, нават вынікі ЦТ. Летась беларускую мову здалі на 100 балаў 42 чалавекі. У гэтым - 78. І гэта яшчэ не дынаміка. Дынаміка - гэта паставіць у пачатак шэрагу 2018 год, калі «стобальнікаў» па беларускай мове было ўсяго 21.

Вынікі ЦТ па беларускай мове ўжо даступныя абітурыентам у асабістых кабінетах на сайце РІКВ, паведамляе БелТА.

- У цэлым абітурыенты досыць паспяхова справіліся з тэстам. Сёлета значна больш «стобальнікаў» - 78 чалавек, летась іх было 42. Гэта значыць тэст цалкам для абітурыентаў даступны, - сказаў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрый Міксюк.

З яго слоў, два чалавекі паказалі нулявы вынік.

Здаваць ЦТ па беларускай мове планавалі 18,6 тысяч чалавек, на іспыт не прыйшло крыху больш за 6% абітурыентаў.

Цэнтралізаванае тэставанне ў Беларусі стартавала 25 чэрвеня з іспыту па беларускай мове. Усяго на ЦТ у Беларусі зарэгістраваліся больш за 64 тысячы чалавек. Наступнае ЦТ - па хіміі - пройдзе 8 ліпеня.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках