24 красавiка 2024, Серада, 11:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сям'я кіраўніка МНС за 1,9 мільёна рублёў прадае двухпавярховую кватэру ў Драздах

52
Сям'я кіраўніка МНС за 1,9 мільёна рублёў прадае двухпавярховую кватэру ў Драздах
ФОТА: REALT.BY

Вось як яна выглядае.

У Менску за 1,9 мільёна рублёў, або блізу 780 тысяч даляраў, прадаецца палова дома ў Веснінцы (Дразды-2), які належыць сем'і міністра надзвычайных сітуацый Уладзіміра Вашчанкі, піша tut.by. Глядзіце, як ён выглядае.

Трохпавярховы дом быў пабудаваны ў 2017 годзе. Ён падзелены на дзве чатырохпакаёвыя кватэры па 253 квадратных метраў. Кожную з іх па дамове дарэння атрымалі сямейнікі кіраўніка МНС Уладзіміра Вашчанкі. А адну з іх на днях выставілі на продаж.

У абвестцы гаворыцца, што на першым паверсе знаходзяцца гасцёўня з кухняй, санвузел, кабінет і выхад на ўчастак. На другім паверсе дома размешчаны тры жылыя пакоі з тэрасамі, камора і санвузел. Ёсць абсталяваны склеп з двума кладоўкамі, а таксама гараж.

На адным з фота бачны тэнісны стол. Вядома, што кіраўнік МНС захапляецца настольным тэнісам і займае прызавыя месцы ў аматарскіх турнірах.

Газон засеяны травой, выкладзеныя дарожкі, ёсць клумбы з кветкамі і прамы выхад да вадасховішча Дразды.

Другая кватэра ў доме не прадаецца і належыць сыну Уладзіміра Вашчанкі. Адзначым таксама, што практычна насупраць за 1,9 млн рублёў прадаецца дом, які належыць цешчы былога кіраўніка Следчага камітэта Валянціна Шаева.

Біяграфія кіраўніка МНС

Уладзімір Вашчанка нарадзіўся 3 жніўня 1958 года ў пасёлку Троіцка-Пячорск Комі АССР. У 1983 годзе скончыў Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут, у 2002 годзе - Камандна-інжынерны інстытут МНС Рэспублікі Беларусь.

Працаваць пачаў у будаўнічай галіне. Затым прайшоў шлях ад малодшага інспектара дзяржаўнага пажарнага нагляду да начальніка ваенізаванай пажарнай часткі №2 Ленінскага раёна Магілёва.

ФОТА: COMMONS.WIKIMEDIA.ORG/СЯРГЕЙ СЕРАБРО

У 1999-2000 гадах залічаны ў кадры МНС Рэспублікі Беларусь з праходжаннем службы на пасадзе, якую займаў раней. З красавіка да кастрычніка 2000 году - начальнік пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №2 Ленінскага раёна Магілёва Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС Беларусі. Да прызначэння на пасаду міністра быў начальнікам Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС. Са снежня 2010 года - міністр надзвычайных сітуацый.

Напісаць каментар 52

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках