29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы адкрылі найбуйнейшую ветраную электрастанцыю

2
У Польшчы адкрылі найбуйнейшую ветраную электрастанцыю
БУДАЎНІЦТВА ЭЛЕКТРАСТАНЦЫІ Ў ВЁСЦЫ ПШЫКОНА Ў ВЕЛЬКАПОЛЬСКІМ ВАЯВОДСТВЕ
ФОТА: MEDIA.ENERGA.PL

Ветраныя ўстаноўкі дасягаюць вышыні блізу 180 метраў над узроўнем зямлі.

Кампанія Energa, якая ўваходзіць у групу Orlen, афіцыйна ўвяла ў дзеянне адну з найбуйнейшых ветраных электрастанцый у Польшчы - у вёсцы Пшыкона ў Велькапольскім ваяводстве. Электрастанцыя размешчаная на тэрыторыі, дзе раней знаходзіліся шахты. Яна складаецца з 9 ветраных установак. Агульная магутнасць электрастанцыі складае больш за 31 мегават, паведамляе «Радыё Польшча».

Кіраўнік кампаніі Energa Яцэк Галіньскі адзначыў, што тут будзе рабіцца экалагічна чыстая зялёная энэргія.

Кіраўнік кампаніі Orlen Даніэль Абайтэк заявіў, што кампанія хоча інвеставаць значныя сродкі ў энэргетыку з нізкім і нулявым узроўнем выкідаў вугляроду: «Мы хочам умацоўваць гэты напрамак у энэргетыцы. Мы інвестуем у газавыя электрастанцыі. Але нашым галоўным кірункам з'яўляюцца аднаўляльныя крыніцы энэргіі».

Кошт інвестыцыі ў электрастанцыю ў вёсцы Пшыкона складае амаль 155 млн злотых (больш за 35 млн 227 тысяч еўра). Вышыня ветраных установак складае 117 метраў, а даўжыня лопасцяў 64 метры. У самым высокім пункце ветраныя ўстаноўкі дасягаюць вышыні блізу 180 метраў над узроўнем зямлі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках