21 студзеня 2021, Чацвер, 7:54
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

«Саша 3%» зрабіў кадравыя перастаноўкі ў кіраўніцтве Узброеных сіл

25
«Саша 3%» зрабіў кадравыя перастаноўкі ў кіраўніцтве Узброеных сіл
КРЫНІЦА: KOVA BATA

Адпаведныя ўказы Саша Таракан падпісаў 7 ліпеня.

Лукашэнка зрабіў кадравыя перастаноўкі ў кіраўніцтве Узброеных сіл. Адпаведныя ўказы дыктатар падпісаў 7 ліпеня, паведамляе ягоная прэс-служба.

Генерал-маёр Павел Ціханаў вызвалены ад пасады начальніка галоўнага разведвальнага ўпраўлення - намесніка начальніка Генеральнага штаба і залічаны ў распараджэнне міністра абароны. На гэтую пасаду прызначаны начальнік упраўлення тэрытарыяльнай абароны - намеснік начальніка Генеральнага штаба генерал-маёр Руслан Касыгін. Кіраванне тэрытарыяльнай абароны цяпер узначаліць палкоўнік Андрэй Маціевіч.

Саша Таракан прызначыў генерал-маёра Валерыя Гнілазуба намеснікам начальніка Генеральнага штаба баявога кіравання, вызваліўшы яго ад пасады начальніка штаба - першага намесніка камандуючага войскамі Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання. На гэтае месца прыйдзе намеснік камандуючага войскамі Заходняга аператыўнага камандавання генерал-маёр Ігар Дземідзенка. На вызваленую пасаду прызначаны палкоўнік Аляксандр Бас.