19 красавiка 2024, Пятніца, 12:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзмітрый Калдун: Мог кагосьці заразіць на канцэрце

20
Дзмітрый Калдун: Мог кагосьці заразіць на канцэрце

Спявак выступаў на адкрыцці фантана, дзе былі Лукашэнка і Грэф.

Спявак Дзмітрый Калдун трапіў у лякарню з Covid-19. Ён спяваў на адкрыцці фантана, дзе быў і Лукашэнка, паведамляюць «Салідарнасць» і «Комсомольская правда».

У жонкі спевака таксама выяўлены каранавірус.

У сацсетцы Дзмітрый Калдун падзяліўся кадрамі, на якіх адзеты ў шпітальны халат і маску. Ён прагульваўся на пляцы ў лякарні.

Спявак расказаў, што спачатку ў яго паднялася тэмпература. Ён не надаў сімптомам належнага значэння. Кароткатэрміновае хатняе лячэнне вынікаў не дало. Разам з жонкай Вікторыяй артыст на ўсялякі выпадак здаў тэст на каранавірус. Ужо ў лякарні ў пары быў выяўлены Covid -19.

Калдуну прапанавалі неадкладную шпіталізацыю на фоне пакашлівання і падвышанай тэмпературы, каб пазбегнуць распаўсюджвання інфекцыі ў лёгкія, і, як вынік, пазбегнуць ускладнення ў выглядзе пнеўманіі. А вось жонка зоркі пакуль адпраўленая дадому на карантын пад наглядам лекараў, у яе захворванне праходзіць бессімптомна.

Дзмітрый не ведае, дзе ён мог заразіцца каранавірусам, але выступ на ўрачыстым адкрыцці мультымедыйнага фантана ў парку Янкі Купалы 3 ліпеня быў самай масавай падзеяй у артыста за апошні час. На ўрачыстым адкрыцці мультымедыйнага фантана прысутнічаў Лукашэнка, кіраўнік Сбербанка РФ Герман Грэф, выступалі спявак Юзары, гурт VAL, Дзяніс Мацуеў, Анастасія Масквіна.

- Не ведаю, ці быў я хворы ўжо, выступаючы на адкрыцці, ці там падхапіў каранавірус. Таму цяпер перажываю, што мог кагосьці там заразіць. Увесь гэты час пандэміі я стараўся насіць маску ў грамадскіх месцах, але як яна дапаможа, калі амаль усе ходзяць без масак? - адзначыў спявак.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках