24 красавiка 2024, Серада, 10:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна абнавіла рэкорд у экспарце збожжавых

11
Украіна абнавіла рэкорд у экспарце збожжавых

За кошт чаго выраслі паказчыкі?

За 2019/2020 маркетынгавы год Украіна паставіла на замежныя рынкі рэкордныя 57,2 млн тон збожжавых, зернебабовых і мукі.

Гэта на 6,8 млн тонаў больш, чым у мінулым маркетынгавым годзе, калі экспарт склаў 50,4 млн тонаў, паведаміў інфармацыйна-аналітычны партал АПК Украіны са спасылкай на звесткі Дзяржаўнай мытнай службы.

Усяго збожжавых і зернебабовых экспартавана 56,7 млн тон. З іх:

пшаніца і сумесь пшаніцы і жыта - 20,5 млн тон;

ячмень - 5,08 млн тонаў;

жыта - 8,2 тыс. тон;

кукуруза - 30,3 млн тонаў;

іншыя збожжавыя і зернебабовыя - 791 тысяч тон.

Украіна экспартавала 334,2 тысяч тон мукі, 331,7 тысяч тон пшанічнай мукі або сумесі пшаніцы і жыта, а таксама 2,5 тысячы тон мукі іншых збожжавых культур.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках