28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Даследаванне: людзі не могуць загадзя апісаць ідэальнага партнёра

41
Даследаванне: людзі не могуць загадзя апісаць ідэальнага партнёра

Нашы мары пра другую палову маюць мала агульнага з рэальнымі асабістымі патрэбамі.

Навукоўцы расказалі, што людзі могуць апісаць свайго ідэальнага партнёра не дакладней, чым гэта зрабіў бы кожны незнаёмы. Напраўду нашы мары пра другую палову маюць мала агульнага з рэальнымі асабістымі патрэбамі. Гэтаму прысвечана даследаванне амерыканскіх псіхолагаў, апублікаванае ў The Journal of Experimental Social Psychology, піша часопіс «Нож».

Падчас даследавання больш за 700 чалавек расказалі пра тры самыя важныя якасці, якія яны хацелі б бачыць у сваіх партнёрах. Пасля гэтага яны пералічвалі шэраг знаёмых, да якіх маглі б мець рамантычныя пачуцці. На першы погляд, удзельнікі сапраўды праяўлялі большую цікавасць да тых, хто меў заяўленыя імі якасцямі.

Навукоўцы дадаткова папрасілі людзей ацаніць, у якой ступені выбраныя знаёмыя валодаюць якасцямі, якія называлі іншыя выпадковыя ўдзельнікі экспэрыменту. Амаль усе згаджаліся, што гэтыя характарыстыкі добра іх апісваюць. Гэта значыць, людзі проста хочуць партнёраў, якія валодаюць нейкімі стандартнымі станоўчымі якасцямі, але не могуць дакладна іх апісаць.

Вынікі даследавання паказваюць, што не вельмі практычна праводзіць шмат гадзін на сайтах знаёмстваў у пошуках ідэальнай пары. Навукоўцы прапануюць не быць загадзя занадта прыдзірлівымі, бо напраўду мы самі не вельмі разумеем, чаго хочам.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках