28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінка не можа даведацца, куды дзеліся ейныя $170 тысяч з каморкі ў «Белгазпрамбанку»

41
Украінка не можа даведацца, куды дзеліся ейныя $170 тысяч з каморкі ў «Белгазпрамбанку»

Ейная каморка была пустая.

Грамадзянка Украіны заявіла ў міліцыю аб знікненні больш як $170 тысяч з дэпазітарнай каморкі «Белгазпрамбанка». Цяпер яна перадумала укладваць грошы ў Беларусь, піша tut.by.

Аб згубе грошай з каморкі ўкраінка даведалася 26 чэрвеня пасля таго, як прыехала ў Беларусь і наведала галоўны офіс «Белгазпрамбанка», дзе 11 чэрвеня прайшоў ператрус. У дэпазітарнай каморцы знаходзілася больш як $170 тысяч, але скрыня ў ёй была пустой. Жанчына напісала заяву ў банк на імя Надзеі Ермаковай, якая часова кіруе банкам, выклікала міліцыю і напісала заяву ў Фрунзенскае РУУС.

Грамадзянка Украіны кажа, што можа пацвердзіць паходжанне грошай, але пра гэта яе ніхто не прасіў перад тым, як забраць іх з ячэйкі.

Банк перадаў зварот у Дэпартамент фінансавых расследаванняў Дзяржкантролю, бо «зварот мае пытанні, разгляд якіх не тычыцца кампетэнцыі Белгазпрамбанка», а той - перанакіраваў зварот у КДБ, які расследуе крымінальную справу. Атрымаць каментар у гэтым ведамстве пакуль не ўдалося.

Дагэтуль не зразумела, паводле якога прынцыпу вымалі змесціва каморак.

Раней украінка разглядала магчымасць адкрыць бізнэс у Беларусі і, магчыма, укласці грошы ў нерухомасць. Цяпер у яе няма такога жадання.

Праблемы ў «Белгазпрамбанку» пачаліся 11 чэрвеня - праз месяц пасля таго, як пра свае прэзідэнцкія амбіцыі заявіў цяпер ужо былы кіраўнік банка Віктар Бабарыка. Цяпер больш за 20 чалавек, у тым ліку сам прэтэндэнт, праходзяць паводле крымінальнай справы. Іх абвінавачваюць у адмыванні грошай, ухіленні ад выплаты падаткаў, махлярстве, дачы і атрыманні хабару.

З 15 чэрвеня Нацбанк увёў у «Белгазпрамбанку» ўласную адміністрацыю. Цяпер на чале аднаго з найбуйнейшых прыватных банкаў краіны стаіць Надзея Ермакова.

Акцыянеры «Белгазпрамбанка» мяркуюць, што адміністрацыю банка змянілі незаконна. А некаторыя кліенты «Белгазпрамбанка» напісалі заявы ў банк праз тое, што без іх прысутнасці ўскрывалі іх дэпазітарныя каморкі, у выніку чаго частка змесціва згубілася.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках