28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Донарам крыві ў Менску не робяць тэсты на COVID-19?

6
Донарам крыві ў Менску не робяць тэсты на COVID-19?
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Медыкі абмяжоўваюцца вусным апытаннем аб наяўнасці кантактаў з заражанымі.

Пра гэта Charter97.org паведаміў працаўнік Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра трансфузіялогіі і медыцынскіх біятэхналогій у Менску.

«У нашай установе прымаюць кроў і яе кампаненты ад донараў, - піша ён. - Але праблема ў тым, што апошнім часам донараў пагалоўна не тэстуюць на Covid-19.

Пры праходжанні медыцынскага агляду перад здачай крыві медсястрой праводзіцца вуснае апытанне аб наяўнасці захворванняў, пра тое, ці былі кантакты з заражанымі каранавірусам і ўкусы кляшчоў. На падставе адказаў лекар пастанаўляе, прапаноўваць донару тэставанне на наяўнасць антыцелаў альбо не.

Натуральна тыя, хто добраахвотна ідзе здаваць кроў, не прызнаюцца, што мелі кантакты з заражанымі, бо тады і прыходзіць няма сэнсу. З усімі падпісваецца пагадненне і яны спакойна здаюць кроў».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках