25 красавiка 2024, Чацвер, 11:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сандра Калніетэ: Лукашэнка павінен зразумець тое, што ЕЗ не пацерпіць ягоных дзеянняў

8
Сандра Калніетэ: Лукашэнка павінен зразумець тое, што ЕЗ не пацерпіць ягоных дзеянняў
САНДРА КАЛНІЕТЭ
ФОТА: LETA

Экс-міністр замежных спраў Латвіі выступіла на пасяджэнні Камітэта Еўрапарламента ў замежных справах.

Намесніца кіраўніка самай буйной фракцыі ў Еўрапарламенце «Еўрапейская народная партыя», былы міністр замежных спраў Латвіі Сандра Калніетэ выступіла падчас пасяджэння Камітэта Еўрапарламента ў замежных справах 6 ліпеня, паведамляе карэспандэнт Charter97.org з Брусэлю.

«Падзеі ў Беларусі развіваюцца імклівей, чым можна перадаць ва ўсякім дакуменце. Людзі больш не баяцца выказваць сваю думку ўголас і патрабаваць зменаў.

Лукашэнка і ягоныя прыхільнікі напалоханыя, і ім нічога невядома, акрамя як вяртанне да жорсткіх рэпрэсій грамадзянскай супольнасці і палітычных актывістаў. Цягам усяго толькі двух тыдняў з'явілася больш за 30 палітычных зняволеных. Больш за 700 [чалавек] падпалі пад рэпрэсіі з боку дзяржаўных органаў.

Апошні тэрмін рэгістрацыі кандыдатаў у прэзідэнты - 14 ліпеня, і патэнцыйныя кандыдаты ў прэзідэнты ад апазіцыі пакуль яшчэ не зарэгістраваныя.

Дагэтуль ніводзін чалавек з апазіцыйных палітычных групаў не быў прыняты ў выбарчыя камісіі для дапамогі ў правядзенні выбараў.

Прадаўжаецца прыгнёт і нават катаванні ў дачыненні да арыштаваных і ізаляваных палітычных кандыдатаў і апазіцыйных актывістаў: Бабарыкі, Ціханоўскага, Статкевіча, Севярынца.

Рэпрэсіі, запалохванне і арышты не могуць з'яўляцца метадамі правядзення выбараў. Лукашэнка павінен зразумець тое, што ЕЗ не пацерпіць такіх дзеянняў, і тое, што будуць наступствы, уключаючы адрасныя санкцыі супраць груп, асобных дзеячаў і прадпрыемстваў, і тое, што гэта паўплывае на пастановы ЕЗ што да фінансавай дапамогі», - сказала дэпутатка.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках