24 красавiка 2024, Серада, 16:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна скасавала яшчэ адзін мемарандум з Расеяй

2
Украіна скасавала яшчэ адзін мемарандум з Расеяй

Пастанова прынятая на пасяджэнні Кабінета міністраў.

Кабінет міністраў Украіны спыніў дзеянне міжурадавага мемарандума з Расейскай Федэрацыі аб супрацоўніцтве ў барацьбе з тэрарызмам. Такая пастанова прынятая ў сераду, 8 ліпеня, на пасяджэнні Кабінета міністраў, паведамляе korrespondent.net.

Мемарандум быў падпісаны 12 ліпеня 2012 года ў Ялце.

Раней намеснік міністра замежных спраў Украіны Васіль Боднар заявіў, што дамоўная база з Расейскай Федэрацыяй будзе скарачацца да мінімальнага ўзроўню.

З ягоных слоў, да 2014 года налічвалася 453 падпісаных двухбаковых пагадненняў. Цяпер застаюцца дзейнымі амаль 300 дакументаў, але прадаўжаецца далейшая рэвізія таго, ад чаго можна адмовіцца ў будучыні.

Нагадаем, 6 снежня 2018 Вярхоўная Рада прыняла закон «Аб спыненні дзеяння дамовы аб дружбе, супрацоўніцтве і партнёрстве паміж Украінай і Расейскай Федэрацыяй», унесены прэзідэнтам. Кіраўнік дзяржавы 10 снежня падпісаў гэты закон.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках