19 красавiка 2024, Пятніца, 4:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхарка Мсціслава: Калі ўжо наш ціхі гарадок здолелі разварушыць, то за Беларусь я спакойная

1
Жыхарка Мсціслава: Калі ўжо наш ціхі гарадок здолелі разварушыць, то за Беларусь я спакойная
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Як Флэшмоб салідарнасці мяняе людзей.

Галоўнае - не сядзець склаўшы рукі і не чакаць, напісала тэлеграм-каналу «Баста!» жыхарка Мсціслава.

«Хачу падзяліцца добрай навіной, - піша яна. - Я жыву ў невялікім райцэнтры на самым усходзе Беларусі. У нас тут цішыня і сум, асабліва летам, калі чвэрць насельніцтва на заробкі ў Расею з'язджае.

Кожны дзень, з 3 ліпеня, уключала «Перамен!» з акна - для сябе больш, не разлічваючы на падтрымку. А ў панядзелак ўбачыла, тое, што мяне вельмі здзівіла. На суседнім балконе сабралася сям'я, выставілі вялікія калонкі і таксама ўключылі Цоя на поўную магутнасць. Дзеткі і дарослыя ля пад'езда падтрымалі нас плясканнем у ладкі.

І яшчэ адзін цікавы факт - многія суседзі а 19.00 проста выходзяць на балкон, каб паслухаць мой «канцэрт», махаюць рукамі, учора пляскалі ў далоні.

Калі ўжо наш ціхі гарадок здолелі разварушыць - то я спакойная за Беларусь. Галоўнае - не сядзець склаўшы рукі і не чакаць, што хтосьці ўсё зробіць за нас».

Беларускія блогеры і актывісты прапанавалі праводзіць Флэшмоб салідарнасці. Мэта акцыі - падтрымаць медыкаў, якія змагаюцца за нашыі жыцці і герояў, якія цяпер знаходзяцца за кратамі.

Штодзень а 19:00 на знак салідарнасці адчыняем вокны кватэр, выходзім на балконы, пляскаем у ладкі, бразгаем рондалямі або ўключаем музыку. Толькі 2 хвіліны - але штодзень і да перамогі!

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках