24 красавiка 2024, Серада, 19:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пятрас Аўштравічус: Скасаванне санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі было заўчасным

3
Пятрас Аўштравічус: Скасаванне санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі было заўчасным
ПЯТРАС АЎШТРАВІЧУС

Еўразвяз павінен выкарыстоўваць доўгатэрміновую стратэгію, каб Беларусь стала еўрапейскай.

6 ліпеня ў Брусэлі прайшло пасяджэнне Камітэта Еўрапарламента ў замежных справах, дзе абмяркоўвалася Беларусь.

Сталы дакладчык Еўрапарламента аб Беларусі, еўрадэпутат ад Літвы Пятрас Аўштравічус даў сваю ацэнку сітуацыі ў краіне і стасункам Еўразвяза з Беларуссю, паведамляе карэспандэнт cайта Сharter97.org у Брусэлі.

Прыводзім тэкст ягонага выступу.

«Мы назіраем працэс стварэння саюзнай дзяржавы Расеі ды Беларусі са стварэннем наднацыянальных органаў і прыгнётам суверэнітэту Беларусі.

Яна [саюзная дзяржава] уяўляе найбольшую пагрозу для існавання Беларусі як незалежнай суверэннай дзяржавы, не больш і не менш.

Па-другое, прэзідэнцкая кампанія выявіла нябачаны ўсплёск парушэнняў пакінутых базавых правоў і свабоды выказвання меркавання.

Краіна бачыла нешта такое ў 2010 годзе, такі ўзровень запалохванняў і пераследу блогераў, журналістаў, апазіцыянераў і актывістаў: больш за 400 чалавек арыштаваныя, многія застаюцца ў зняволенні з вельмі дрэннымі ўмовамі і абыходжаннем. Сярод іх вельмі добра вядомыя палітыкі, як Павел Севярынец ці Мікалай Статкевіч.

За гэтым рушылі ўслед масавыя прызнанні несапраўднымі подпісаў за вылучэнне кандыдатаў: у Віктара Бабарыкі было 365 тысяч сабраных подпісаў, але прызнаныя сапраўднымі 175 744; у Валерыя Цапкалы з 160 тысяч толькі 75 249 подпісаў былі прызнаныя.

Мы заклапочаныя ростам узроўню парушэння правоў чалавека, і патрабуем спыніць гвалт.

Па-трэцяе, Беларусь і Расея блізкія да заканчэння атамнай электрастанцыі ў Астраўцы, на самай мяжы з Еўрапейскім Звязам і ўсяго толькі ў 45 кіламетрах ад Вільні, сталіцы Літвы.

Неабгрунтаваны выбар месца, небяспечны метад пабудовы, шматлікія здарэнні, невыкананне рэкамендацый па стрэс-тэстах ствараюць вялізную рызыку з пункту гледжання ядзернай бяспекі для ўсёй Еўропы.

Беларусь сёння сутыкаецца з праблемамі некантраляванага і афіцыйна непрызнанага распаўсюджвання каранавіруса, палітычнага пераследу і нарастаючай ядзернай пагрозы для Еўропы.

Будзем шчырымі, скасаванне санкцый у 2016 годзе была заўчаснай і наўрад ці абгрунтаванай пастановай, якая не забяспечыла паляпшэнне сітуацыю ў Беларусі.

Больш станоўча мы ацэньваем пагадненне паміж ЕЗ і Беларуссю аб спрашчэнні візавага рэжыму - найлепшы спосаб заахвочвання кантактаў паміж людзьмі. Чакаю яго выкарыстання ў жыцці.

Палітыка ЕЗ у дачыненні да Беларусі павінна быць заснаваная не на спалучэнні бізуна і перніка, бо адно ці другое можа стацца празмерным або недастатковым, але на прынцыповым ужыванні доўгачасовай стратэгіі, каб Беларусь стала еўрапейскай».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках