29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вядоўцаў «Славянскага базару» адхілілі ад фэсту за допіс у падтрымку пераменаў

38
Вядоўцаў «Славянскага базару» адхілілі ад фэсту за допіс у падтрымку пераменаў
ДЗЯНІС ДУДЗІНСКІ І КАЦЯРЫНА РАЕЦКАЯ
ФОТА: PROMOTER.BY

Раней Дзяніс Дудзінскі перастаў выступаць на тэлевізіі.

Дзяніс Дудзінскі і Кацярына Раецкая сёлета не будуць весці «Славянскі базар». Пра тое, што фэст пройдзе без іх, яны даведаліся ў пятніцу. Прычына такой сітуацыі - хутчэй за ўсё допіс Дзяніса пра затрыманні каля крамы Symbal.by, піша tut.by.

Для Дзяніса Дудзінскага цяперашні «Славянскі базар» павінен быў стаць 15-м па ліку, для Кацярыны Раецкай - пятым.

- Па-мойму, у пятніцу нам патэлефанавала наша выдатная рэжысёрка, якую мы вельмі любім, і з якой неаднаразова супрацоўнічалі. Сёлета яна адказвае за дарослы конкурс, - кажа Дзяніс Дудзінскі. - Сказала, што яна была вельмі засмучаная, але сёлета мы не ўдзельнічаем [у «Славянскім базары»].

На пытанне патлумачыць, што здарылася, Дзяніс адказвае пытаннем: «Навошта?"

- Мы дарослыя людзі. Мы разумелі, раз нас знялі з іншых мерапрыемстваў, то значыць, на падыходзе будзе і «Славянскі базар», - разважае ён.

Хутчэй за ўсё прычына такой сітуацыі - допіс Дзяніса пра затрыманні каля крамы Symbal.by. Пасля таго, як вядоўца выказаўся ў сацсетках, гледачы перасталі бачыць яго ў эфіры «Добрай раніцы, Беларусь». Шоўмэн кажа, што ў праграме ў яго бестэрміновы адпачынак. Колькі часу ўсё гэта будзе доўжыцца, невядома.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках