19 красавiка 2024, Пятніца, 16:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэжым Лукашэнкі могуць пазбавіць фінансавай падтрымкі з боку ЕЗ

10
Рэжым Лукашэнкі могуць пазбавіць фінансавай падтрымкі з боку ЕЗ

Хрысціянска-дэмакратычны рух Славаччыны заклікае ўвесці санкцыі супраць афіцыйнага Менска.

Славацкая партыя Хрысціянска-дэмакратычны рух (KDH) заклікае да правядзення ў Беларусі сумленных і свабодных выбараў і да ўвядзення адрасных санкцый супраць тых, хто парушае правы чалавека.

Заяву Хрысціянска-дэмакратычнага руху што да сітуацыі ў Беларусі перадалі карэспандэнту сайта Charter97.org у Брусэлі прадстаўнікі кабінета дэпутаткі Еўрапейскага парламента Мірыям Лексман.

Прыводзім поўны тэкст заявы:

- За апошнія некалькі тыдняў мы сталі сведкамі непрыхаванай жорсткасці беларускага рэжыму, а таксама з прадаўжэннем рэпрэсій і падаўленнем асноўных правоў чалавека.

Шматлікія арышты, судовыя працэсы, запалохванне і пераслед апазіцыі, а таксама паведамленні аб бесчалавечных умовах у турмах і аб катаваннях з'яўляюцца недаравальнымі. Мы не можам трываць гэтую таталітарную практыку рэжыму Лукашэнкі.

Гэтыя дзеянні павінны прывесці да выразных наступстваў, у тым ліку да адрасных санкцый супраць асоб, якія ўчынілі парушэнні ў галіне правоў чалавека, і да неадкладнага спынення ўсёй фінансавай падтрымкі і дапамогі беларускім уладам з боку ЕЗ.

Мы настойліва заклікаем беларускія ўлады спыніць рэпрэсіі і палітычны пераслед актывістаў і лідараў дэмакратычнай апазіцыі. Мы, дарэчы, устурбаваныя спробай Паўла Севярынца ўскрыць сабе вены ў выніку катаванняў і нечалавечых умоў, і заклікаем да яго неадкладнага вызвалення, а таксама да вызвалення ўсіх іншых палітычных зняволеных.

У кожнай дэмакратычнай краіне ўсім патэнцыйным кандыдатам, якія адказваюць неабходным крытэрам, павінна быць дазволена весці сваю кампанію. Таму мы заклікаем рэфармаваць Выбарчы кодэкс для забеспячэння ўмоў для дэмакратычных і свабодных выбараў у адпаведнасці з рэкамендацыямі АБСЕ/БДІПЧ і да спынення ўсіх запалохванняў уладамі кандыдатаў і іх прыхільнікаў.

Беларускія ўлады абавязаныя забяспечыць роўныя ўмовы для ўдзелу ў палітычнай кампаніі патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты, у тым ліку Сяргея Ціханоўскага і Віктара Бабарыкі.

Славаччына перажыла дзясяцігоддзі таталітарнага праўлення, і таму мы выказваем нашу салідарнасць з беларускім народам, уключаючы партыі дэмакратычнай апазіцыі, якія, нягледзячы на рэпрэсіі і пераслед, дэманструюць сваё жаданне жыць у свабоднай, дэмакратычнай і суверэннай краіне. Мы захапляемся вашай адвагай і рашучасцю!

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках