25 красавiка 2024, Чацвер, 9:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мы - народ, а ён - таракан!

19
Мы - народ, а ён - таракан!

16-ы дзень флэшмобу салідарнасці.

Сёння а 19:00 праходзіць шаснаццаты дзень флэшмобу салідарнасці. Беларускія героі ведаюць пра нашу падтрымку. Кінарэжысёрка і грамадская актывістка Вольга Нікалайчык, якая ўчора выйшла на свабоду пасля незаконных 30 дзён арышту, звярнулася да беларусаў:

- Мы павінны быць разам, разам супрацьстаяць таракану. Калі мы будзем падтрымліваць адзін аднаго, падстаўляць адзін аднаму плячо, то мы адчуем, як нас шмат. Мы выжывем, таму што мы - народ, мы - нацыя, а ён - таракан. І кожны беларус ужо вынес Лукашэнку свой прысуд. Я хачу сказаць, што гэтым летам у нас ёсць шанец. У нас не тое, што шанец, у нас 9 мільёнаў шанцаў.

Салідарнасць з беларусамі ўжо даўно выйшла на міжнародны ўзровень. Пікеты і масавыя акцыі прайшлі ў больш чым 70-ці гарадах планеты.

Дарагія чытачы! Дасылайце нам на адрас charter97@gmail.com і ў нашы сацсеткі фатаграфіі і відэа свайго ўдзелу ў флэшмобе салідарнасці.

«Фэйсбук»,

Telegram,

«Укантакце»,

«Аднакласнікі».

19.00 «Пераможам!»: Сямейны «аркестр» на балконе эфектна падтрымаў Флэшмоб салідарнасці.

19.00 Дзеці ў Берасці праганяюць «таракана».

19.00 Жыхарка Магілёва: «Я пачынала зусім адна, пляскала тапкам па падваконні. Цяпер нас шасцёра ў доме, мы сябруем ужо гадоў дзесяць, і да мяне неяк нават няўзнак далучыліся мае сябры. Я ўпэўнена, што прыйдзе час, калі на вушах будзе стаяць увесь дом, а там і да тараканазрынання недалёка».

19.00 Высвятляецца, выдаваць гучныя гукі можна не толькі рондалем. А малаток - выдатны ўдарны інструмент!

19.00 Жыхар Берасця падтрымаў Флэшмоб салідарнасці з дапамогай вялізнага гаечнага ключа і вядра. Такіх «прылад пралетарыяту» за час флэшмобу яшчэ не было!

19.00 Будзьце смялей! Менчукі распавялі пра штодзённы ўдзел у флэшмобах салідарнасці: «Кожны дзень. Без паўз. Музыка ў цэнтры Менска. Мы чакаем суседзяў. Тых хто на кухні сядзіць. Мы дакладна ведаем і чуем, што нас падтрымліваюць апладысментамі. Але хочам, каб падтрымалі і музыкай. Будзьце смялейшымі!»

19.00 «звон каструляў – для «таракана» страшны ён»: беларусы асвоілі галоўны музычны інструмент гэтага лета.

19.00 Віцебск і Горадня - з намі! Абласныя цэнтры далучаюцца да флэшмобу салідарнасці.

19.00 «У мяне так гучна буфер гуляе, што магу не чуць іншых. Выключыла, і чую ад суседа «Перамен!». Я гатова расцалаваць яго», - распавяла ўдзельніца сённяшняга флэшмобу.

19.00 У Менску да флэшмобу салідарнасці далучаюцца нашы чацвераногія памочнікі. «Ату яго, таракана! Уцякай пад плінтус!»

19.00 Наша будучыня: дзеці, як заўсёды, не саступаюць дарослым у жаданні хутчэй прагнаць «таракана».

19.00 Аўтамабілісты падтрымліваюць Флэшмоб салідарнасці. Пратэстная музыка гучыць на дарогах і вуліцах гарадоў Беларусі.

19.00 Менскія мікрараёны Сухарава, Паўднёвы Захад, Серабранка і Шабаны «запальваюць» на сённяшнім флэшмобе салідарнасці. Гучная музыка і ўпадабаныя ўжо шматлікім песні даносяцца з вокнаў.

19.00 Звон рондаляў над Менскам: вось так грукочуць у раёне Нацыянальнай бібліятэкі.

19.00 Многія ўдзельнікі флэшмобу салідарнасці вывесілі а 19.00 нацыянальныя сцягі.

19.00 Менск гучна пачаў Флэшмоб салідарнасці несмяротнай песняй «Перамен!» Віктара Цоя. Відэа з мікрараёна Малінаўка-6.

19.00 Вялікабрытанія - чарговая краіна, якая далучылася да акцыяў салідарнасці з Беларуссю. «Неяк абсалютна спантанна і натуральным чынам мы вырашылі сабрацца ўсе разам, каб падтрымаць на адлегласці нашых землякоў», - заявіла Сандра Чарнак, арганізатар сённяшняй акцыі на астравах Альбіёна.

19.00 Магілёў далучыўся сёння да флэшмобу салідарнасці напамінам, што нас - 97% і нам вырашаць, якой будзе будучыня краіны.

19.00 Удзельніца флэшмобу эмацыйна згуляла мелодыю песні «Муры рухнуць» на фартэпіяна. Вельмі натхняе!

19.00 «Пагоня побач!»: Кіроўца выехаў у гонар флэшмобу салідарнасці з нацыянальнымі сімваламі на аўто.

ФОТА: ТЭЛЕРАМ-КАНАЛ «ПЯТАЯ КОЛОНКА»

19.00 Флэшмоб салідарнасці сёння пачаўся са звону рондаляў - выпрабаванага сродку, якога не любіць «таракан».

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках