25 красавiка 2024, Чацвер, 13:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША прыстрашылі адрэзаць Ганконг ад даляраў

3
ЗША прыстрашылі адрэзаць Ганконг ад даляраў

Дзярждэпартамент разглядае санкцыі супраць валютнай сістэмы Ганконга.

Дзярждэпартамент ЗША абмяркоўвае магчымасць увядзення валютных санкцый супраць Ганконга пасля прыняцця Кітаем закона аб нацыянальнай бяспецы, які на Захадзе лічаць парушэннем аўтаноміі, замацаванай у дамове аб перадачы тэрыторыі Пекіну, паведамляе finanz.ru.

Шэраг дарадцаў дзяржсакратара Майка Пампеа прапанавалі ударыць па гангонгскаму даляру, які з 1983 года «прывязаны» да даляра ЗША, распавялі Bloomberg крыніцы, знаёмыя з дыскусіяй.

З іх слоў, ідэя цыркулюе на ўзроўні Дзярждэпартаменту, але пакуль не атрымала дастатковай падтрымкі, каб яе пачалі абмяркоўваць вышэйшыя чыноўнікі адміністрацыі Трампа.

Адзін з магчымых механізмаў - гэта забарона для банкаў, што базуюцца ў Ганконгу, на куплю даляраў, кажуць крыніцы Bloomberg. Гэта дэ-факта адрэжа мясцовы рынак ад прытоку амерыканскай валюты і ўскладніць падтрыманне стабільнага курсу, які больш за 30 гадоў зафіксаваны на ўзроўні блізу 7,8 ганконскіх даляраў за амерыканскі.

Такі сцэнар раўнасільны санкцыям супраць кітайскай банкаўскай сістэмы. «Гэта гучыць вельмі радыкальна і можа мець негатыўныя і непрадказальныя наступствы не толькі для кітайскіх, але і для амерыканскіх банкаў, а таксама для ўсяго глабальнага фінансавага рынку», - кажа галоўны эканаміст Standard Chartered у Ганконгу Дын Шуанг.

Тыя ж асцярогі выказваюць амерыканскія чыноўнікі, кажуць крыніцы Bloomberg: пад ударам можа апынуцца не Кітай, а ганконгскія і амерыканскія банкі.

Магчымы больш мяккі сцэнар - з абмежаваннямі на даляравую ліквіднасць праз рынак свопаў, разважае стратэг AxiCorp Стыў Інс. «Гэта будзе найбольш просты спосаб, але незразумела, як далёка яны гатовыя зайсці», - кажа ён.

Зрэшты, у кітайцаў ёсць чым адказаць, мяркуе Інс: яны, напрыклад, могуць паспрабаваць дэстабілізаваць таксама прывязаныя да даляра валюты блізкаўсходніх хаўруснікаў ЗША. У іх ліку – Савудаўская Арабія, Кувейт і ААЭ.

Экстрэмальнай альтэрнатывай можа стаць адключэнне Ганконга ад SWIFT - міжнароднай сістэмы міжбанкаўскіх разлікаў, мяркуе галоўны эканаміст Daiwa Securities Group па Азіі Кевін Брэх. «Гэта ядзерная опцыя - яна малаверагодная, але не немагчымая, - тлумачыць ён. - Без доступу да глабальнай даляравай сістэме ганконскі даляр не можа функцыянаваць».

Прывязка ганконскага даляра да амерыканскага была ўведзеная ў кастрычніку 1983 года пасля імклівага абвалу мясцовага валютнага рынку. За месяц курс даляра ЗША падскочыў з адзнакі 6 да 9,5, пасля чаго Джон Брэмрыдж, які займаў тады пасаду кіраўніка Мінфіна Ганконга, зафіксаваў яго ў дыяпазоне 7,75-7,85.

Найбуйнейшай праверкай на трываласць для гэтай сістэмы стаў азіяцкі фінансавы крызіс 1998 года, калі ўладам давялося ўліць 118 млрд ганконскіх даляраў у рынкі, каб пакрыць уцёкі інвестараў, распрадаваць акцыі і абавязанні.

Зараз у распараджэнні манетарных уладаў Ганконга (Hong Kong Monetary Authority) - 440 млрд даляраў рэзерваў, што перавышае грашовую масу ў мясцовай валюце. ЦБ Кітая падасць Ганконгу неабходныя рэсурсы, калі ЗША ўвядуць санкцыі, заявіў у пачатку чэрвеня міністр фінансаў Пол Чан.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках