24 красавiка 2024, Серада, 6:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспэрт: Становішча Лукашэнкі стала далікатным

17
Экспэрт: Становішча Лукашэнкі стала далікатным

Правадыр Беларусі з 3% -м рэйтынгам рэальна можа страціць уладу.

У Беларусі развіваюцца імклівыя падзеі напярэдадні прызначаных на 9 жніўня прэзідэнцкіх выбараў, піша ўкраінскае выданне «Краіна».

Галоўныя апаненты Лукашэнкі

Для вылучэння кандыдатам трэба было сабраць не менш за 100 тысяч подпісаў выбарцаў з 21 траўня да 19 чэрвеня.

Збор подпісаў суправаджаўся масавымі акцыямі пратэсту, так званай «пантофлевай рэвалюцыяй», дзе незадаволеныя панаваннем Лукашэнкі параўноўвалі яго з «тараканам», якога трэба прыстукнуць пантофляй.

У штабе Віктара Бабарыкі паведамілі пра сабраныя 365 тысяч подпісаў, прадстаўнікі групы Валерыя Цапкала заявілі пра 160 тысяч подпісаў. Але днямі стала вядома, што больш за палову подпісаў у падтрымку Цапкалы ў ЦВК забракавалі.

Таксама пра збор неабходнай колькасці подпісаў паведамілі ў ініцыятыўных групах Святланы Ціханоўскай, жонкі арыштаванага блогера, якая працягнула яго кампанію (сам Сяргей не быў дапушчаны Цэнтрвыбаркамам да збору подпісаў за сваё вылучэнне).

Незвычайныя выбары

Агулам, са слоў экспэртаў, у Беларусі з'явіліся альтэрнатыўныя кандыдаты, якія карыстаюцца вялікай папулярнасцю і падтрымкай сярод насельніцтва. Таксама зараз мітынгі супраць улады носяць маштабны характар - і паводле колькасці ўдзельнікаў, то паводле геаграфіі распаўсюджвання (яны праходзяць не толькі ў Менску, але і ў многіх іншых гарадах). Экспэрты звязваюць гэта з некалькімі чыннікамі.

Па-першае, са стомленасцю людзей ад доўгага панавання Лукашэнкі, якое наклалася на цяжкую сацыяльна-эканамічную сітуацыю і негатыўнае стаўленне насельніцтва да адмовы Лукашэнкі ўводзіць карантын праз каранавірус.

Па-другое, праз карантын і каранавірус была вымушана вярнуцца частка беларусаў-гастарбайтараў, раней якія жылі і працавалі ў краінах ЕЗ. На радзіме магчымасцяў для сур'ёзнага заробку ў іх няма і не прадбачыцца, а мясцовыя палітычныя парадкі здаюцца невыноснымі. Гэта ўзмацніла напружанасць у грамадстве і стварыла даволі вялікую (у маштабах Беларусі) праслойку пратэстнага насельніцтва.

«Упершыню ў гісторыі сучаснай Беларусі выбары прэзідэнта сталі не толькі арэнай традыцыйнага супрацьстаяння элітаў - улады і апазіцыі, але і ўнутры сістэмы ўлады. Гэтыя чыннікі ўзмацнілі падзел і раскол унутры каманды ўлады, зрабілі становішча Лукашэнкі далікатным. Не самыя высокія рэйтынгі, наяўнасць сур'ёзных канкурэнтаў ствараюць сітуацыю, пры якой у правадыра Беларусі з'явіліся рэальныя рызыкі страціць уладу. Магчымая прамая «здрада» - пераход на бок апанентаў кагосьці з вядомых чальцоў каманды Лукашэнкі, цяперашняй або былой, на ўзроўні прэм'ер-міністра, дырэктара КДБ, каго-небудзь з сілавікоў», - апісаў «Краіне» сітуацыю палітолаг Руслан Бортнік.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках