24 красавiка 2024, Серада, 11:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Палова вёскі ходзіць на працу з тэмпературай»

5
«Палова вёскі ходзіць на працу з тэмпературай»

Каранавірус распаўсюджваецца па Капыльскім раёне.

Пра гэта Charter97.org паведаміла жыхарка адной з вёсак.

«Цяпер лета і наша школа зрабіла летнік, у які прыводзяць дзяцей у тым ліку і з суседніх вёсак, - піша яна. - Дзяцей шмат, бо большасць бацькоў спрабуе зарабіць хоць колькі, у асноўным усе занятыя ў сельскай гаспадарцы.

Гэта было б нармальным, калі б не той жахлівы факт, што ў нас палова вёскі ходзіць на працу з тэмпературай.

Брат працуе ў Капылі ў цэнтральнай раённай лякарні, кажа, што вольных ложкаў проста няма, усё відавочна з «кавідам» і пры гэтым ніводнага «кавіду» няма, таму што тэстаў няма.

А нашы дзеці ходзяць у летнік, камунікуюць, едуць дадому, потым да бабуль у госці, да цётак з дзядзькамі і гэтак далей.

Усё вельмі дрэнна. Наша школа ў аграгарадку, і ў нас учора адзін трактарыст проста страціў прытомнасць на працы, бо хварэе. Усе пра ягоны стан ведаюць, але вымову зрабілі за тое, што ён нібыта быў нецвярозы».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках