18 красавiка 2024, Чацвер, 10:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ілан Маск перадумаў падтрымліваць вылучэнне Канье Уэста ў прэзідэнты ЗША

13
Ілан Маск перадумаў падтрымліваць вылучэнне Канье Уэста ў прэзідэнты ЗША
ІЛАН МАСК
ФОТА: REUTERS

Бізнэсмэн даведаўся пра погляды рэпера і адмовіўся ад падтрымкі яго.

Кіраўнік Tesla і SpaceX Ілан Маск падтрымаў Канье Уэста, калі той заявіў пра намер балатавацца ў прэзідэнты ЗША. Але потым даведаўся пра погляды музыкі.

Некалькі дзён таму амерыканскі рэпер Канье Уэст заявіў, што плануе змагацца за пасаду прэзідэнта ЗША. Неўзабаве яго падтрымаў Ілан Маск, заявіўшы ў Twitter пра «поўную падтрымку» музыкі.

Але калі адзін з карыстальнікаў скінуў бізнэсмэну спасылку, у якой было напісана пра погляды Уэста, то Маск перадумаў.

Падчас свайго інтэрв'ю часопісу Forbes музыка заявіў, што падтрымлівае забарону абортаў і рух антыпрышчэпнікаў. Пры гэтым Уэст заявіў, што прапанаваў Маску ўзначаліць касмічную галіну ЗША.

«Здаецца, нашы думкі разыходзяцца больш, чым я меркаваў», – напісаў Маск. Цяпер усе апошнія твіты пра Канье Уэста выдаленыя з профілю бізнэсмэна.

– Мы павінны ўсвядоміць сваё абяцанне Амерыкі верай у Бога, аб'яднаннем нашага бачання і пабудовай будучыні! Я збіраюся балатавацца ў прэзідэнты ЗША!

– Цалкам цябе падтрымліваю!

– [карыстальнік адпраўляе спасылку] Чорт вазьмі, Ілан, ты вышэйшы за гэта.

– Здаецца, нашы погляды разыходзяцца больш, чым я меркаваў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках