29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Няма справядлівасці без салідарнасці

7
Няма справядлівасці без салідарнасці

17-ы дзень шуміць Беларусь.

Сёння Маскоўскі раённы суд разгледзеў скаргу палітвязня, блогера «Краіны для жыцця» Сяргея Ціханоўскага на змяшчэнне яго ў карцар. На пасяджэнні маглі прысутнічаць толькі Святлана Ціханоўская і адвакаты палітвязня. Аднак разгляд адміністрацыйнай справы нечакана абвясцілі закрытым. Жонка народнага блогера адзначыла, што Сяргей мае патрэбу ў большай падтрымцы з боку людзей. Давайце ж разам падтрымаем нашых Герояў - Сяргея Ціханоўскага, Мікалая Статкевіча, Паўла Севярынца, Віктара Бабарыку і іншых палітвязняў, якія ахвяравалі сваёй свабодай дзеля нашай агульнай мэты.

Сёння адбудзецца сямнаццаты Флэшмоб салідарнасці. Кожны дзень а 19:00 беларусы адкрываюць вокны кватэр, выходзяць на гаўбцы, пляскаюць, грукаюць у рондалі або ўключаюць гучна музыку. Усяго 2 хвіліны - але кожны дзень і да перамогі!

Акцыі салідарнасці праходзіць па ўсім свеце. Беларусы выходзілі на пікеты і мітынгі больш чым у 70 гарадах планеты.

Дарагія чытачы! Дасылайце нам на адрас charter97@gmail.com і ў нашы сацыяльныя сеткі фатаграфіі і відэа свайго ўдзелу ў флэшмобе салідарнасці.

«Фэйсбук»,

Telegram,

«Укантакце»,

«Аднакласнікі».

19:00 А вось і доўгачаканая відэа з менскай Каменнай Горкі! Metallica, Nothing Else Matters

19:00 Берасце, Гомель, Жлобін, Асіповічы, Талачын

19:00 Сцягі ўжо сталі традыцыйным атрыбутам флэшмобу.

«Вельмі часта бываю ў іншых краінах, пастаянна бачу нацыянальныя сцягі на балконах, над дамамі - усюды. Вельмі хацелася б, каб і ў Беларусі з'явілася такая традыцыя. Напрыклад, пачынаючы з гэтага лета», - удзельнік флэшмобу Салідарнасці.

19:00 Прывітанне перадаюць з менскага мікрараёна Сухарава.

19:00 Ого! Глядзіце, якія сур'ёзныя інструменты гучаць у менскай Каменнай Горцы!

19:00 «Па мойму, грымець рондалем - гэта лепш, чым грызці адзін аднаго дзесьці ў каментарыях, седзячы на канапе. Шчыра сказаць, мне падабаецца гэты розрух, бо 2 хвіліны я магу спаборнічаць з суседам, хто гучней па рондалі лясне» , - піша жыхар Гомеля.

19:00 Сірэна для Сашы 3% - ад пастаянных удзельнікаў флэшмобу з Берасця.

19:00 Удзельніца флэшмоб Салідарнасці зайграла гішпанскую La Cucaracha («Таракан») на беларускіх цымбалах.

19:00 Народ патрабуе «Перамен» у Гомелі!

19:00 Заслаўе - з новым хітом на вершы Уладзіміра Някляева.

19:00 Прывітанне ад дальнабойшчыкаў! У дарозе і з музыкай кіроўца далучыўся да флэшмобу.

19:00 Менск, Малінаўка-6, Бам-барабан!

19:00 Першыя фота флэшмобу Салідарнасці!

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках