26 красавiка 2024, Пятніца, 0:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мексіка выйшла на трэцяе месца ў свеце па колькасці ахвяр COVID-19

1
Мексіка выйшла на трэцяе месца ў свеце па колькасці ахвяр COVID-19
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Геаграфія пандэміі мяняецца.

Мексіка выйшла на трэцяе месца ў свеце па колькасці памерлых ад каранавіруса пацыентаў. Пра гэта сведчаць звесткі амерыканскага Універсітэта Джонса Хопкінса, піша «Гордон».

Так, на раніцу 1 жніўня ў Мексіцы памерла 46 668 чалавек, тады як у Вялікабрытаніі, якая доўгі час займала трэцяе месца, памерла 46 204 чалавекі.

Больш звязаных з каранавірусам смерцяў зафіксавана толькі ў ЗША (153 314) і Бразіліі (92 475).

Успышка каранавіруснай інфекцыі пачалася ў канцы 2019 года ў Кітаі. 11 сакавіка 2020 года Сусветная арганізацыя аховы здароўя абвясціла распаўсюджванне каранавіруса пандэміяй. Да 1 жніўня ў свеце было пацверджана амаль 17,6 млн выпадкаў заражэння COVID-19, 10,33 з іх ачунялі, больш 679 тысяч памерла.

Першы выпадак каранавіруса ў Мексіцы быў пацверджаны ў канцы лютага 2020 года, аднак імклівы рост новых выпадкаў інфекцыі пачаўся ў канцы вясны. Да сярэдзіны чэрвеня ў краіне штодня фіксавалася да 1 тысячы смяротных выпадкаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках