3 жнiўня 2020, панядзелак, 23:30
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Жырыноўскі параіў Лукашэнку зняцца з выбараў

76
Жырыноўскі параіў Лукашэнку зняцца з выбараў

Ён заклікаў дыктатара правесці «прыгожыя выбары».

Лідар ЛДПР Уладзімір Жырыноўскі на мерапрыемстве ў гонар 50-годдзя ягонай палітычнай дзейнасці прапанаваў Лукашэнку зняць сваю кандыдатуру з выбараў, якія пройдуць у Беларусі 9 жніўня. Пра гэта паведамляе «РІА Навіны».

«Улада – гэта надоўга. Дарожка, самалёты, ганаровая варта, і ўсе кланяюцца... Гэта самы страшны наркотык. Лукашэнка не можа адарвацца», – мяркуе Жырыноўскі.

«Аляксандр Рыгоравіч, адарвіцеся вы... і правядзіце прыгожыя выбары, зняўшы сваю кандыдатуру з выбараў», – заклікаў лідар ЛДПР.