19 красавiка 2024, Пятніца, 19:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўразвяз: Мы асуджаем дзеянні беларускіх улад 9 жніўня

9
Еўразвяз: Мы асуджаем дзеянні беларускіх улад 9 жніўня

Супольная заява вярхоўнага прадстаўніка Еўразвязу ў замежных справах і камісара ў пытаннях добрасуседства.

Еўразвяз асуджае гвалт і заклікае да неадкладнага вызвалення ўсіх затрыманых учора ўвечары. Пра гэта гаворыцца ў супольнай заяве вярхоўнага прадстаўніка Еўразвязу ў замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэпа Барэля і камісара ў пытаннях добрасуседства і расшырэння Олівера Варгеі, паведамляе tut.by.

У заяве сказана, што ЕЗ неаднаразова выказваў свае чаканні з нагоды належнага правядзення гэтых выбараў.

- Ноч выбараў была азмрочаная неадпаведным і непрымальным гвалтам з боку ўлады ў дачыненні да мірных дэманстрантаў. ...Мы асуджаем гвалт і заклікаем да неадкладнага вызвалення ўсіх затрыманых учора ўвечары. Беларускія ўлады павінны забяспечыць захаванне асноватворнага права на мірныя сходы. Пасля сваёй беспрэцэдэнтнай мабілізацыі на свабодныя выбары і дэмакратыю беларускі народ цяпер чакае дакладнага падліку галасоў. Важна, каб Цэнтральная выбарчая камісія апублікавала вынікі, якія адлюстроўваюць выбар беларускага народа, - гаворыцца ў заяве.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках