19 красавiка 2024, Пятніца, 20:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Краіну Лукашэнка ўжо страціў

12
Краіну Лукашэнка ўжо страціў
Фота: nn.by

Беларусы перайшлі ў новую якасць.

Зычу поспеху сваім беларускім сябрам і спадзяюся, што ў іх усё выйдзе! Яны як ніколі блізкія да гістарычнага шанцу пабудаваць паспяховую, еўрапейскую краіну. Яшчэ адзін народ, які хацеў скончыць з імперскай пятлёй.

Фактычна Ціханоўская, якая набрала блізу 70% галасоў, ужо новы прэзідэнт. Нават калі дыктатар здалее задушыць народны пратэст, аб "стабільнасці" і кіравальнасці ён можа забыцца. Краіна перайшла ў новую якасць.

ЦВК скасаваў абвяшчэнне папярэдніх вынікаў, ОМОН у шэрагу гарадоў адмовіўся ад разгону і мірна стаіць у баку. Вікіпедыя змяшчае старонку новага прэзідэнта Беларусі. Паводле звестак авіяманіторынгу, самалёт Лукашэнкі вылецеў у Турцыю з сям'ёй на борце.

Але галоўныя падзеі адбываюцца ў Менску. Тут ужо спрабуюць будаваць барыкады, ёсць пацярпелыя сярод мітынгоўцаў, пралілася кроў, людзей разганяюць гранатамі і воднымі гарматамі. Але народ усё адно сцякаецца да цэнтра, і "зачысціць" цэнтр Менска наўрад выпадзе.

ОМОН дзе-нідзе ўцякае ад менчукоў і важыцца дзейнічаць толькі вялікімі масамі. Паводле маіх адчуванняў, яны пачуваюцца няўпэўнена. Мяркуючы з кадраў, беларусы ўзлаваныя "паляваннем на людзей", якое распачала "ахранка" ў апошнія месяцы, выхопліваючы грамадзян з вуліц і запіхваючы у самаходы без нумароў.

А сам дыктатар, які намаляваў сабе (без назіральнікаў, пры відавочнай паразе) цэлыя 80%, раз’юшыў грамадства канчаткова.

Мабыць, усё вызначаецца ў гэтую ноч і ў наступныя дні. Запалохаць раз'юшаную большасць, пагатоў пры наяўнасці пралітай крыві, зусім не проста. Але нават разагнаўшы статысячную дэманстрацыю, "стабільнасці" не вернеш.

Гэта будзе рэжым, які канае, у стадыі агоніі. Краіну Лукашэнка ўжо страціў.

Яшчэ раз - поспеху беларусам! На іхнім баку гісторыя - таму ўсё выйдзе.

Аляксандр Хоц, «Фэйсбук»

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках